Вы тут

Права мець правы


Што новага плануецца ўвесці ў закон «Аб грамадзянстве».

Заўтра, 19 лістапада, дэпутаты ў другім чытанні плануюць разгледзець змяненні і дапаўненні ў праект закона «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь». Адказная за законапраект дэпутат Тамара Красоўская, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі, расказала карэспандэнту «Звязды», у чым асаблівасць гэтага дакумента:

— Права на грамадзянства адносіцца да асноўных правоў чалавека. Яго яшчэ называюць «правам мець правы», паколькі грамадзянства ўстанаўлівае палітычныя, сацыяльна-эканамічныя сувязі чалавека з дзяржавай. Заканадаўства аб грамадзянстве, з аднаго боку, павінна гарантаваць дзяржаве абарону нацыянальных інтарэсаў у гэтай сферы, а з іншага — адпавядаць агульнапрынятым нормам і прынцыпам міжнароднага права ў галіне правоў чалавека.

Сярод асноўных навацый гэтага законапраекта — замацаванне прававых падстаў атрымання грамадзянства дзецьмі, у адносінах да якіх устанаўліваецца мацярынства. Уводзіцца магчымасць атрымання беларускага грамадзянства дзецьмі, што нарадзіліся на тэрыторыі нашай краіны і чые бацькі часова пражываюць у нас, з'яўляючыся асобамі без грамадзянства.

У адпаведнасці з палажэннямі законапраекта асобам, якія нарадзіліся пасля распаду Савецкага Саюза і з'яўляюцца нашчадкамі выхадцаў з нашай краіны, будзе прадастаўлена магчымасць атрымаць беларускае грамадзянства ў спрошчаным парадку. Мяркую, гэта будзе садзейнічаць прыцягненню ў краіну людзей, якія маюць беларускія карані.

Законапраект быў сур'ёзна перапрацаваны. У параўнанні з тэкстам праекта, прынятым у першым чытанні, у новай рэдакцыі прапанавана выкласці шэраг глаў і артыкулаў. Карэкціроўкі носяць у першую чаргу ўдакладняльны, тэрміналагічны і рэдакцыйны характар.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.