Вы тут

Мы будзем разам...


Сям'я як жывы арганізм мае свае перыяды дзяцінства, юнацтва, росквіту, хвароб, старэння і завядання. Ідэальных адносін не існуе, у кожнай пары ёсць крызісы і супярэчлівасці, і кожны крызіс мае на мэце яшчэ больш згуртаваць. Вылучаюць некалькі абагульненых крызісных перыядаў, пра якія нагадвае ўрач-псіхатэрапеўт Мінскага гарадскога псіхіятрычнага дыспансера Алена ДРАВІЦА.

18-4

1 год. Тут важна памятаць першыя абдымкі, забываючы апошнюю спрэчку. Заўважайце вартасці адно аднаго і не перабольшвайце заганы. Калі ў пары ёсць агульныя інтарэсы, мэты і жаданне быць разам, значыць, сям'і быць.

3 гады. Самае важнае і пасля з'яўлення ў сям'і дзіцяці не пераставаць удзяляць увагу адно аднаму, праяўляць узаемны клопат. Няправільна патанаць у любові да аднаго толькі дзіцяці.

5 гадоў. Жанчыне важна атрымаць падтрымку і дапамогу ад мужчыны пасля вяртання да актыўнага сацыяльнага жыцця. Абое павінны мець магчымасць праяўляць свае пачуцці, дзяліцца сакрэтамі, страхамі, планамі.

7 гадоў. Аднастайнасць можа падштурхнуць да пошуку новых эмоцый за межамі сям'і. Аднак новая жарсць падштурхне да таго ж крызісу. Лепш азірнуцца: можа быць, ваша шчасце ў вас за спінай?

14 гадоў. Магчымы сексуальны і эмацыянальны застой. У сярэднім кожны пяты мужчына ва ўзросце паміж 40 і 50 гадамі бярэ новы шлюб. Можна бясконца мяняць партнёра, а можна цаніць таго, хто побач.

20 гадоў. Дзеці выраслі, і калі толькі яны трымалі сям'ю, то яна можа разваліцца. Складаны час як для жанчын, так і для мужчын. Выйсце можа быць у пошуку новага сэнсу ў адносінах.

Кожны крызіс — гэта рывок наперад, выхад за межы ранейшых стасункаў. Крызісы дапамагаюць нам убачыць не толькі негатыў, але і тое каштоўнае, што злучае абаіх. Расстанне часам можа быць вынікам няправільна пройдзенага крызісу.

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.