Вы тут

«Зоркае вока» для чыгункі


Унікальную распрацоўку — сістэму аддаленага маніторынгу працы лакаматываў — прэзентаваў Інавацыйна-тэхнічны цэнтр Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.


18-48

Сістэма маніторынгу дазваляе службам чыгункі ў рэжыме рэальнага часу атрымліваць аператыўныя даныя па 23 параметрах, уключаючы месца знаходжання лакаматыва, рэжымы працы рухальнай устаноўкі, тармазной сістэмы, інфармацыю па спажыванні паліва. Усе яны па канале GPRS перадаюцца на сервер дэпо, дзе аналізуюцца сістэмай у аўтаматычным рэжыме. Прапанаваная тэхналогія дазваляе аператыўна ацаніць эфектыўнасць выкарыстання лакаматыва, весці падлік сабекошту перавозак, папярэджваць аварыйныя сітуацыі ў эксплуатацыі цягнікоў.

Па словах дырэктара цэнтра Анатоля Кузьміча, у першы год выкарыстання сістэмы эканомія паліва дасягае ў сярэднім 15%, а ў некаторых выпадках можа даходзіць і да 30%.

Сістэма маніторынгу — вынік сумеснай працы БДУІР і Рыжскага інстытута транспарту і сувязі. Сістэма ўжо паспяхова эксплуатуецца на Латвійскай чыгунцы.Там ёй аснашчаны ўвесь парк грузавых і манеўровых лакаматываў. Сумарны эфект ад прымянення сістэмы дасягнуў 20% ад сабекошту прадукцыі.

— Сёння мы маем ужо багаты вопыт як па стварэнні сістэм маніторынгу для транспарту або аб'ектаў інфраструктуры, так і па распрацоўцы асобных кампанентаў сістэм, — дадаў Анатоль Кузьміч. — У нас паспяхова рэалізаваны праекты з прадпрыемствамі «Гомсельмаш» і МТЗ. Усе кампаненты — уласнай вытворчасці.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.