Вы тут

Пункты пропуску працуюць у штатным рэжыме


У сувязі з інфармацыяй аб увядзенні літоўскімі кантрольнымі службамі ўзмоцненых мер бяспекі ў пунктах пропуску праз мяжу Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь выступіў з паведамленнем па гэтым пытанні.

«Усе міжнародныя аўтамабільныя пункты пропуску, як на літоўскім, так і на польскім, латвійскім і ўкраінскім напрамках, працуюць у штатным рэжыме», — гаворыцца ў ім.

«Службовыя асобы мытных органаў ажыццяўляюць комплекс мер для паскарэння працэсу праходжання мытнага кантролю. У выпадку змены становішча ў пунктах пропуску будзе арганізавана ўзмацненне змен. Зараз праца ў пунктах пропуску супрацоўнікамі мытні вядзецца па фактычным прыбыцці транспартных сродкаў. На ад'езд з краіны службовымі асобамі мытняў афармляецца столькі транспартных сродкаў, колькі прымае сумежны бок. Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь вядзе пастаянны маніторынг сітуацыі ў пунктах пропуску з мэтай неадкладнага рэагавання на магчымыя пазаштатныя сітуацыі».

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Сёлетні ўраджай трэба сабраць без страт

Сёлетні ўраджай трэба сабраць без страт

 Убраць з палёў трэба будзе больш за 2 мільёны збожжавых каласавых і зернебабовых культур без кукурузы, грэчкі і проса. 

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...