Вы тут

Прадукцыйны фармат


23-я нефармальная сустрэча лідараў АЦЭС (Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва ) праходзіць у Маніле (Філіпіны) 18-19 лістапада. Старшыня КНР Сі Цзіньпін узяў удзел у саміце. У артыкуле для газеты «Жэньмінь Жыбаа» дырэктар Цэнтра даследаванняў АЦЭС Нанкінскага ўніверсітэта Лю Чэньян паведамляе, што Кітай адыграе важную ролю ў глабальным упраўленні.

На пятым пленарным паседжанні ЦК КПК 18-га склікання было прапанавана палепшыць інстытуцыйнае права голасу Кітая ў глабальным эканамічным упраўленні. Рэгіянальнае супрацоўніцтва з'яўляецца ў гэтым плане эфектыўным для КНР. Дзякуючы ўдзелу ў АЦЭС, Кітай усталяваў цесныя гандлёва-эканамічныя стасункі з многімі краінамі Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна (АЦР), пастаянна пашырае рынак, а таксама заклаў трывалую аснову для ўступлення ў Сусветную гандлёвую арганізацыю і развіцця дыверсіфікаванай сістэмы міжнароднага эканамічнага супрацоўніцтва.

КНР актыўна падключаецца да прадукцыйнага ўзаемадзеяння ў фармаце Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва, гэта, дарэчы, яскрава прадэманстраваў мінулагодні форум. На сустрэчы быў дасягнуты кансэнсус наконт арганізацыі зоны вольнага гандлю ў АЦР. АЦЭС надаецца вялікае значэнне супрацоўніцтву ў сферы лібералізацыі гандлю і інвестыцый, усебаковага ўзаемадзеяння і ўзаемасувязі. Тут вельмі плённым падаецца ўзаемадзеянне ў межах кітайскай ініцыятывы "Адзін пояс, адзін шлях".

Да слова, колькасць насельніцтва краін, якія уваходзяць у лік удзельнікаў Азіяцка-Ціхаакіянскага экакнамічнага супрацоўніцтьва, складае каля трэці насельніцтва планеты. Агульны аб'ём валавога ўнутранага прадукту і доля гандлю -- перавышае палову сусветнага паказчыка. Апошнім часам адзначаецца паскарэнне працэсу эканамічнай інтэграцыі краін Азіяцка-Цэхаакіянскага рэгіёна.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.