Вы тут

Арнаментальнае натхненне


У Мінску на будынку па вуліцы Рабкораўская, 15 з'явілася незвычайнае па памерах графіці, аўтарам якога з'яўляецца брытанскі мастак. 28-гадовы Гвідо ван Хельтэн (на фота) прыехаў у беларускую сталіцу ў межах фестывалю манументальнага мастацкага роспісу Urban Myths і пакінуў на сцяне аднаго з інтэрнатаў Універсітэта культуры і мастацтва сваю працу — вобраз беларускі. Мастак паведаміў, што яго захапіў вобраз сучаснай дзяўчыны, на якой пад вопраткай была надзета аўтэнтычная беларуская вышыванка з арнаментам. Свой твор ён ствараў на працягу 10 дзён, але перад пачаткам працы вядомы ў свеце вулічны мастак пазнаёміўся з народнай культурай нашай краіны — пабываў у музеі народнай архітэктуры і побыту, паглядзеў шэраг фотаальбомаў, каб увасобіць у малюнку побач з сучаснымі тэндэнцыямі і старажытныя народныя традыцыі. Брытанец гаворыць, што выразна адчуў, наколькі важныя для беларусаў нацыянальныя сімвалы.

19-30

19-31

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.