Вы тут

Ад сесіі да сесіі...


17 лістапада ва ўсім свеце адзначаўся Міжнародны дзень студэнтаў.

У Беларусі яго святкавалі 363 тысячы студэнтаў і 9 тысяч магістрантаў, у тым ліку 15 тысяч замежных грамадзян, якія атрымліваюць вышэйшую адукацыю ў нашай краіне.


Па звестках Нацыянальнага статыстычнага камітэта, амаль кожны шосты малады чалавек у Беларусі вучыцца ў ВНУ. У 2014/2015 навучальным годзе па колькасці студэнтаў у разліку на 10 тысяч насельніцтва Беларусь мела самы высокі паказчык сярод краін СНД — 383. У Расіі ён складае 356 чалавек, ва Украіне — 335, Казахстане — 274.

9 з 10 студэнтаў навучаюцца ў дзяржаўных ВНУ. Амаль палова ўсіх, хто атрымлівае вышэйшую адукацыю, — завочнікі (49%). Больш як трэцяя частка (38%) навучаюцца бясплатна. У дзяржаўных ВНУ за кошт бюджэтных сродкаў атрымліваюць адукацыю на дзённай форме навучання 60% маладых людзей.

Самымі масавымі па-ранейшаму застаюцца спецыяльнасці эканамічнага і юрыдычнага профілю: па іх навучаюцца 36% ад агульнай колькасці студэнтаў. Кожны чацвёрты абраў тэхнічную спецыяльнасць. Кожны дзясяты вучыцца на педагога. На спецыяльнасцях сельскагаспадарчага профілю спынілі свой выбар 7% хлопцаў і дзяўчат. З медыцынай звязваюць сваю будучыню 6% ад агульнай колькасці студэнцкай моладзі.

Дарэчы, сярод студэнтаў прадстаўніцы прыгожага полу пераважаюць: на 100 хлопцаў прыпадаюць 134 дзяўчыны.

У папярэднім навучальным годзе стыпендыю ў дзяржаўных ВНУ атрымліваў кожны другі студэнт дзённай формы навучання (53%). Месцамі ў інтэрнатах былі забяспечаны 82 тысячы студэнтаў дзяржаўных ВНУ, або 75% ад агульнай колькасці тых, хто меў у гэтым патрэбу.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.