Вы тут

Па найлепшых сусветных стандартах


У краіне важна стварыць умовы для паспяховай самарэалізацыі дзяцей-інвалідаў.

15-годдзе з часу ўтварэння адзначае гэтымі днямі Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў.

19-41

Праблемамі людзей з абмежаванымі магчымасцямі (і найперш — дзяцей) занепакоена не толькі дзяржава, але і грамадства. За апошнія два гады за кошт спонсарскіх сродкаў цэнтр набыў абсталявання больш як на Br1 млрд. Дарэчы, першая ў Беларусі безбар'ерная гульнявая пляцоўка для дзяцей-інвалідаў, якая была адкрыта ўчора на тэрыторыі рэабілітацыйнага цэнтра, таксама набыта на спонсарскія грошы.

Гульнявая пляцоўка ўключае горку, рукаход, трап, мегафон, штурвал, крэйдавую дошку, крывое люстэрка і зону адпачынку. Большасць гульнявых элементаў спраектавана з улікам асаблівасцяў дзяцей-інвалідаў, усе элементы выкананы з мяккіх матэрыялаў і натуральнага дрэва. Для забеспячэння камфортнага доступу да гульнявой пляцоўкі прылеглая тэрыторыя абсталявана пад'язнымі шляхамі.

Намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава, якая прыехала павіншаваць супрацоўнікаў і выхаванцаў установы з 15-годдзем, адзначыла, што калектыў актыўна працуе над засваеннем новых методык рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў. І гэтая праца важная ў цэлым для краіны. «Бо дзеці, якія маюць інваліднасць, у першую чаргу маюць патрэбу ў клопаце дзяржавы і грамадскасці. Таму немалаважна, што ў цэнтра ёсць шмат сяброў, якія аказваюць яму спонсарскую дапамогу», — падкрэсліла віцэ-прэм'ер.

«Вельмі важна, каб рэабілітацыйная дапамога аказвалася дзецям-інвалідам своечасова. Адна з галоўных задач — спрыяць таму, каб яны маглі самарэалізавацца, — сказала на адкрыцці пляцоўкі міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна. — Напрыклад, у Рэспубліканскім рэабілітацыйным цэнтры для дзяцей-інвалідаў маленькім пацыентам аказваюць не толькі медыцынскую дапамогу, але і далучаюць іх да культурнага жыцця, праводзяць выхаваўчую працу. Тут дзеці вывучаюць замежныя мовы, займаюцца танцамі, наведваюць розныя гурткі па інтарэсах. Важна, каб дзіця знайшло сябе ў жыцці. Таму з імі будуць займацца і прафарыентацыйнай работай».

Цэнтр спраектаваны па аналагах еўрапейскіх рэабілітацыйных устаноў. У ім ажыццяўляецца рэабілітацыя па індывідуальных праграмах дзяцей-інвалідаў ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў з захворваннямі нервовай і касцёва-мышачнай сістэмы, вынікам якіх з'яўляецца парушэнне функцый апорна-рухальнага апарату.

Па словах спецыялістаў, унікальнасць цэнтра заключаецца ў магчымасці аказання эфектыўнай комплекснай рэабілітацыі, накіраванай на аднаўленне, захаванне фізічнага здароўя, асобы і сацыяльнага статусу.

Канстанцін ЛЮТКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».