Вы тут

Энергія ветру на ўвесь дом


Сучасныя рыначныя ўмовы патрабуюць зніжэння дзяржаўных выдаткаў, звязаных з утрыманнем сістэмы ЖКГ. Па словахпершага намесніка міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Алега Паскробкі, гэта ў першую чаргу тычыцца замяшчэння энерганосьбітаў, якія імпартуюцца.

Галіна патрабуе пакрокавай мадэрнізацыі. У гэтым працэсе роля кіраўнічых кадраў з'яўляецца ключавой. Важная і падтрымка не толькі з боку дзяржавы, але і бізнесу. Нам неабходна прыцягваць інавацыйныя і сацыяльна арыентаваныя праекты», — адзначыў намеснік міністра. Таксама ён нагадаў, што кіраўнік дзяржавы даручыў з 1 студзеня 2016 года арганізаваць працу жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў новых умовах.

Адно з прыватных прадпрыемстваў ужо прэзентавала свой інавацыйны падыход у галіне «зялёнай эканомікі» і рацыяналізацыі энергазберажэння. Па словах спецыяліста па горадабудаўніцтве Ігара Пруса, для краіны важна паставіць задачу ў мінімізацыі адлегласці ад крыніцы энергетычных рэсурсаў да спажыўца і лакальнага кіравання ЖКГ. Гэта дазволіць паменшыць выдаткі лагістыкі і залежнасць ад імпартных энергарэсурсаў. «Вядома, што Беларусь імпартуе больш за 80% энергарэсурсаў. Каля 35% ад агульнага энергаспажывання ідзе на патрэбы жыллёвага фонду. Гэта вялікія выдаткі для дзяржаўнага бюджэту», — растлумачыў Ігар Прус. Ён прапанаваў ідэю рэсурсанезалежнай камунальнай гаспадаркі. Гэта дазволіць суб'ектам гаспадарання забяспечваць сябе рэсурсамі выключна ад мясцовых энергакрыніц. Гаворка ідзе ў тым ліку і пра ўласныя сістэмы ачышчальных збудаванняў, сістэмы ўтылізацыі камунальных адходаў. Пры гэтым кожны суб'ект гаспадарання разлічвае сваю ўласную бізнес-мадэль утрымання эканамічнага фонду, без датацый дзяржавы. Ігар Прус адзначыў, што запланавана пабудаваць прыватны рэсурсанезалежны квартал на 12 га зямлі каля Мінска.

«Ён стане энергаактыўным кластарам, які павінен выпрацоўваць энергію і паўнавартасна забяспечваць сябе. Залішняя энергія будзе пастаўляцца ў дзяржаўныя энергасеткі», — удакладніў ён.

Па ідэі распрацоўшчыкаў, прыярытэт будзе аддавацца выкарыстанню прыродных крыніц энергіі, напрыклад, энергіі ветру.

«Любы будынак пры сярэдняй фонавай хуткасці ветру ў Беларусі адчувае энергетычную нагрузку, якая перавышае энергетычныя патрэбы будынка. Мы зрабілі разлікі і цяпер паставілі сабе задачу скіроўваць энергію ціску ветру ў бок жыццезабеспячэння аб'екта», — удакладніў Ігар Прус.

Калі праект будзе ўхвалены ўсімі інстанцыямі, то падрыхтоўчыя работы да яго будаўніцтва пачнуцца бліжэй да сярэдзіны 2016 года.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

krуzhеvісh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.