Вы тут

Дэнамінацыя падштурхне да «пластыку»


Эксперты банкаўскай сферы: магчымыя нязручнасці разлікаў з манетамі могуць паспрыяць больш маштабнаму выкарыстанню плацежных картак.

Адна мая знаёмая пацікавілася: няўжо ў адно імгненне (у ноч на 1 ліпеня 2016 года) яе грошы на банкаўскай картцы (рахунку) страцяць 4 нулі? Гэта будзе зроблена аўтаматычна на ўсёй тэрыторыі краіны, ці, магчыма, пра яе картку забудуць і яна стане ў 10 тысяч разоў багацейшай? Гэтыя пытанні, якія сёння цікавяць многіх, мы адрасавалі спецыялісту. 19-40 Застанемся пры сваіх Хутчэй за ўсё менавіта з першых хвілін даты «ікс» — 1 ліпеня — усе безнаяўныя грошы на тэрыторыі краіны памяняюць свой фармат, адзначыў выканаўца абавязкаў дырэктара нацыянальнай плацежнай сістэмы «БелКарт» Уладзімір Гусараў. Не зусім правільна казаць пра тое, што грошы нешта страцяць. Проста адбудзецца ўзбуйненне нацыянальнай грашовай адзінкі. Пакупніцкая здольнасць сённяшніх і новых грошай застанецца на адным узроўні. Калі безнаяўныя грошы зменяць свой фармат, могуць існаваць нейкія арганізацыйныя і тэхнічныя нюансы, пра якія насельніцтва і ведаць не павінна. Адно, што адзначыў спецыяліст, ніхто на гэтай дэнамінацыі не заробіць (калі мае дэпазіты), але і не страціць (пры наяўнасці крэдытаў). «Прышчэпка» 2000 года Увогуле спадар Гусараў лічыць, што ў беларускай банкаўскай сістэмы існуе дастаткова вопыту па ажыццяўленні рознага віду арганізацыйных і тэхмерапрыемстваў пры выкананні падобных задач. Дастаткова ўзгадаць падрыхтоўку фінансавага сектара да пераходу ў новае тысячагоддзе. Тады асобныя нервовыя эксперты прадракалі маштабныя катаклізмы ў камп'ютарным асяроддзі. А ў нашай краіне падрыхтоўка да гэтага пераходу была праведзена бездакорна, таму ўсе банкі і праграмныя прадукты ў новае тысячагоддзе пераступілі спакойна і на даволі высокім прафесійным узроўні. Будучая дэнамінацыя не ўяўляе для нашых спецыялістаў-праграмістаў галіны высокіх тэхналогій нейкіх сур'ёзных пытанняў па рашэнні інтэлектуальных задач. Уладзімір Гусараў адзначыў, што ўрад краіны своечасова аб'явіў аб будучай дэнамінацыі, таму кіраўнікі банкаў упэўнены, што ўсе неабходныя мерапрыемствы будуць выкананы якасна і ў тэрмін. «Прывязаць» інфакіёскі да новых купюр З безнаяўнымі сродкамі налета ўсё адбудзецца імгненна, але з гатоўкай прадугледжаны пераходны перыяд на працягу 6 месяцаў, калі ў гандлі будуць прымаць і старыя, і новыя грошы. Магчыма, што ў падобным рэжыме нейкі час будзе працаваць і абсталяванне, якое абслугоўвае банкаўскія карткі? Кіраўнік нацыянальнай плацежнай сістэмы лічыць, што, напрыклад, гэта будзе залежаць ад аб'ёму банкаматнай сеткі. Так, банкаматы будуць выдаваць грошы розных узораў. Другім пытаннем будзе ўстаноўка адпаведных прылад, якія вызначаюць сапраўднасць купюр. Гэта тычыцца работы інфакіёскаў, дзе прадугледжана самастойная аплата кліентам розных паслуг без пластыкавай карткі за наяўны разлік. У гэтым выпадку падобныя прылады інфакіёскаў павінны працаваць са 100-працэнтнай дакладнасцю. Інакш новую купюру тэхніка не прыме. Увогуле, з першых дзён ліпеня значна прасцей у інфакіёсках будзе разлічвацца менавіта банкаўскай карткай. Усюды разлічвацца карткай Наколькі нам зразумела, налета ў ліпені на рахунку карткі будуць ляжаць грошы новага фармату (без чатырох нулёў), аднак банкаматы і гандлёвыя пункты будуць выдаваць грошы (рэшту) як у старым, так і ў новым папяровым фармаце. А пры фарміраванні сямейнага бюджэту так і заблытацца няцяжка. «Самі разумееце, што ў гэтых умовах пластыкавая картка вызваляе яе карыстальніка ад усіх магчымых праблем з наяўнымі грашыма», — удакладняе сваю пазіцыю Уладзімір Гусараў. — З карткай увогуле выключаецца верагоднасць атрымаць няправільную рэшту альбо атрымаць яе манетамі. А апошнія потым будуць адцягваць вам кішэню»... Спецыялісты плацежнай сістэмы «БелКарт» прагназуюць, што пасля дэнамінацыі яшчэ большая колькасць дарослага насельніцтва пачне актыўней карыстацца банкаўскімі карткамі і іншымі сродкамі дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання. «Мне здаецца, што людзі перастануць здымаць з зарплатных картак усе грошы, каб трымаць іх дома. Ім стане больш зручна ўсюды разлічвацца менавіта карткай», — упэўнены Уладзімір Гусараў. Сяргей КУРКАЧ kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?