Вы тут

У нядзелю чакаецца мокры снег


Сёння тэрыторыя краіны трапіць пад уплыў атмасферных франтоў, а ў выхадныя да нас завітае сапраўды халоднае паветра паўночных шырот, паведамляюць спецыялісты Белгідраметцэнтра.

У пятніцу часам пройдуць дажджы. У некаторых раёнах слабы туман. Чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. Максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе плюс 5-10 градусаў. У суботу надвор'ем пачнуць кіраваць няўстойлівыя паветраныя масы, якія паступаюць з Балтыйскага мора. Ападкі ў выглядзе дажджу будуць мець кароткачасовы характар. Месцамі туман, уначы і раніцай слабы галалёд. Тэмпература паветра на працягу сутак будзе вагацца ад 0 да плюс 7 градусаў.

І ў нядзелю амаль паўсюдна па краіне захаваецца ўплыў зоны паніжанага ціску. Па паўднёвым усходзе адаб'ецца ўплыў актыўных атмасферных франтоў, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы, адкуль пачне паступаць больш халоднае паветра паўночных шырот. Таму ўначы месцамі, а ўдзень пераважна па паўднёвым усходзе прагназуюцца кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). У некаторых раёнах туман, слабы галалёд. Пахаладае. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да мінус 4 градусаў, па паўднёвым усходзе — каля нуля, удзень — ад нуля да 5 цяпла.

У панядзелак на большай частцы тэрыторыі чакаецца пераважна мокры снег. Месцамі слабы галалёд. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 да плюс 2 градусаў, удзень — ад 1 марозу да 4 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.