Вы тут

Дзіцячае «Еўрабачанне» запрашае на фінал


Адкрывайце новыя імёны і выбірайце найлепшую песню.

У суботу, 21 лістапада, зноў збярэ каля экранаў гледачоў па ўсім свеце міжнародны дзіцячы конкурс песні «Еўрабачанне-2015».

20-4

Канкурсанты з 17 краін-удзельніц сабраліся ў Сафіі, сталіцы Балгарыі, каб дэманстраваць свае вакальныя таленты і змагацца за званне найлепшага. Беларускі ўдзельнік Руслан Асланаў ужо паспеў апрабаваць конкурсную пляцоўку, адчуць балгарскую гасціннасць і прайсціся па чырвонай дарожцы падчас афіцыйнага адкрыцця еўратыдня.

Паміж рэпетыцыямі, фотасесіямі, інтэрв'ю арганізатарамі запланавана для канкурсантаў і культурная праграма. Напрыклад, дэлегацыі Беларусі, Арменіі, Албаніі і Мальты навучылі традыцыйным балгарскім рамёствам — майстар-класы ладзілі ў музеі, дзе паказалі, як валяць з шэрсці.

На цырымонію адкрыцця, якая сёлета прайшла ў Нацыянальным балгарскім палацы культуры, прыляцеў пераможца мінулага года Вінчэнца Канціела з Італіі. Сустрэць тут можна і іншых пачэсных гасцей «Еўрабачання» ва ўзросце да 16 гадоў. Прайсціся па чырвонай дарожцы — гэта асаблівы рытуал для канкурсантаў. Не проста даніна прыгожай традыцыі адкрыцця еўратыдня, а момант адметны — ушанаванне дэлегатаў з розных краін (а сёлета на конкурсе 17 краін-удзельніц). У складзе беларускай афіцыйнай дэлегацыі 10 чалавек: вакальны прадзюсар, урач-фаніятар, рэжысёр, стыліст. За падрыхтоўкай Руслана да конкурсу назірае ў тым ліку і здымачная каманда Агенцтва тэлевізійных навін. На сцэну арэны «Армеец» наш артыст выйдзе адзін, без балета і бэк-вакалу. У Сафію беларуская дэлегацыя прывезла эксклюзіўнае графічнае афармленне. Таму нумар Руслана Асланава інтэрактыўны ў прамым сэнсе — у глядзельную залу спявак будзе пасылаць святлодыёдных матылёў. Яны ж ёсць і ў кліпе канкурсанта. (Нагадаем, што яго падрыхтоўку здзяйсняе Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў краіне член Еўрапейскага вяшчальнага саюза.)

Убачыць выступленне юнага артыста мы зможам пад нумарам 10. Увогуле, парадак выступленняў удзельнікаў выглядае наступным чынам: 1. Сербія, 2. Грузія, 3. Славенія, 4. Італія, 5. Галандыя, 6. Аўстралія, 7. Ірландыя, 8. Расія, 9. Македонія, 10. Беларусь, 11. Арменія, 12. Украіна, 13. Балгарыя, 14. Сан-Марына, 15. Мальта, 16. Албанія, 17. Чарнагорыя.

Падчас грандыёзнага шоу ў зале размесціцца каля 8 000 гледачоў, а тэлеаўдыторыя традыцыйна будзе шматмільённай. У афармленні конкурснай сцэны мы ўбачым сімвал сёлетняга конкурсу — дзьмухавец, які будзе зроблены з розных святлодыёдных лямп. Пачуем гімн конкурсу — песню «Dіscover», што, дарэчы, дубліруе слоган дзіцячага «Еўрабачання-2015», хэштэг #dіscover — #адкрывай. Гледачы змогуць глядзець шоу стоячы. Вядучай конкурсу выбрана Полі Генова, вядомая ў Еўропе як прадстаўніца Балгарыі на «Еўрабачанні-2011».

Для нас весці прамую трансляцыю дзіцячага «Еўрабачання-2015» будуць тэлеканалы «Беларусь 1» і спадарожнікавы «Беларусь 24». Каменціраваць конкурс будзе спецыяльны карэспандэнт аддзела замежнай інфармацыі Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі Анатоль Ліпецкі.

Алена ДРАПКО

drapko@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.