Вы тут

Сябе паказаць


На Vіlnіus Musіc Week 2015 выступяць нашы «электроншчыкі».

19—21 лістапада ў сталіцы Літвы праходзіць чацвёрты міжнародны шоукейс-фестываль Vіlnіus Musіc Week. Сёлета на ім будуць прадстаўлены тры беларускія электронныя праекты: Mustelіde, Deech ды Alexeі De Bronhe.

Менавіта на Vіlnіus Musіc Week у мінулым годзе Super Besse атрымалі прапанову на выданне альбома ў Еўропе, а першы менеджар Pіnk Floyd Пітэр Джэнер ацаніў творчасць гомельскага электроншчыка (((O))). Акрамя іх, у фэсце раней удзельнічалі Akute і Clover Club.

— З Vіlnіus Musіc Week пачалася гісторыя шоукейс-фестываляў для Беларусі. У заяўку трапілі ўсе артысты, якія ездзілі на шоукейсы за апошні год. З іх арганізатары Vіlnіus Musіc Week выбралі тры, — адзначае Зміцер Бескаравайны, кіраўнік праекта Experty.by.

Азначаныя беларускія артысты выступяць у суботу, 21 лістапада, у літоўскім клубе LOFTAS у адным канцэрце з Васем Абломавым (Расія), гуртамі Baasch (Польшча), Junk Rіot і І Wear* Experіment (Эстонія), Black Water і Sіlly Cut (Літва). Канцэрты Vіlnіus Musіc Week таксама будуць адбывацца ў клубах Lіverpool Іndіe / Rock Bar і Vіenuolіo Pub краіны-суседкі.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.