Вы тут

На гэтым ложку не праспіш


Вядомы сваімі нечаканымі рашэннямі англійскі вынаходнік-энтузіяст Колін Фарз (водаправодчык па асноўнай прафесіі) парадаваў свет новай распрацоўкай, якую ў аднолькавай ступені можна назваць і бліскучай, і вар'яцкай.

20-8

Гэта ложак, які не пацерпіць ніякіх «ну яшчэ пяць хвілінак» і ў літаральным сэнсе скіне з сябе гаспадара. Ён сапраўды незаменны для тых, каго не абудзіць ніякім будзільнікам: ложак проста скіне соню на падлогу без лішніх цырымоній, і ўсё. Мала таго, у яго ёсць яшчэ і некалькі рэжымаў. Самы «мяккі» — гэта калі вы проста саслізгваеце на падлогу, ну а самы жорсткі — гэта калі ложак «выстрэльвае» вамі пад страшны грукат і выццё аўтамабільнай сірэны. Так што, хто не хоча праспаць, можа паспрабаваць пад'ём па метадзе англійскага вынаходніка-водаправодчыка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Спорт

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

У новай рубрыцы «Малыя адрасы вялікага спорту» пастараемся растлумачыць, чаму ўся Беларусь жыве спортам у прамым сэнсе гэтага слова.

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.