Вы тут

Акцэнт на адукацыю і медыцыну


Завяршыўся афіцыйны візіт міністра абароны Беларусі генерал-лейтэнанта Андрэя Раўкова ў Рэспубліку Сербія.

Падчас сустрэчы з сербскім калегам Браціславам Гашычам кіраўнікі абаронных ведамстваў выказалі ўзаемную зацікаўленасць у працягванні практычнага ўзаемадзеяння па шэрагу кірункаў. У першую чаргу гэта тычыцца ваеннай адукацыі, удзелу ў міратворчай дзейнасці, падрыхтоўкі падраздзяленняў сіл спецыяльных аперацый і ваеннай медыцыны.

У выніку перамоў кіраўнікі дэлегацый падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні паміж міністэрствамі дзвюх краін у пытаннях супрацоўніцтва ў сферах ваеннай навукі і адукацыі. Накіраваны на развіццё двухбаковага супрацоўніцтва паміж ваеннымі навучальнымі ўстановамі і іншымі адукацыйнымі і навуковымі інстытутамі, дакумент прадугледжвае абмен вопытам працы, навучальнымі і навуковымі матэрыяламі, выкладчыцкім і навучэнцкім складамі, а таксама сумесны ўдзел у канферэнцыях, вучэбных курсах і стажыроўках.

Андрэй Раўкоў пазнаёміўся з сістэмай ваеннай адукацыі і вопытам падрыхтоўкі сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Сербіі. Акрамя таго, адбыліся сустрэчы міністра абароны са старшынёй Урада Рэспублікі Сербія Аляксандрам Вучычам і кіраўніком Пастаяннай камісіі па абароне і ўнутраных справах Народнай Скупшчыны Сербіі Марыяй Абрадовіч

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.