Вы тут

Iлона Ляднiцкая: «Стаўкi па крэдытах будуць знiжаны»


Чаканы эфект ад прыняцця дэкрэта №7 — знiжэнне працэнтаў па банкаўскiх крэдытах, паведамiла начальнiк галоўнага ўпраўлення рэгулявання банкаўскiх аперацый Нацыянальнага банка Беларусi Iлона Ляднiцкая.

21-38

«З пункту гледжання тых жа грамадзян, якiя размяшчаюць сродкi ў банках, дакладна вызначаючы для сябе магчымасцi доўгатэрмiновага або кароткатэрмiновага размяшчэння, асноўны эфект, безумоўна, — гэта знiжэнне памеру працэнтаў па банкаўскiх крэдытах як для рэальнага сектара эканомiкi, так i для самiх грамадзян», — падкрэслiла яна.

Пры гэтым, паводле слоў Iлоны Ляднiцкай, укладчыкi фармiруюць устойлiвую рэсурсную базу ў банкаўскай сiстэме, якая не залежыць ад якiх-небудзь часовых спекуляцыйных усплёскаў або адтокаў у пэўныя перыяды.

Начальнiк галоўнага ўпраўлення рэгулявання банкаўскiх аперацый Нацбанка нагадала, паведамiў карэспандэнт БЕЛТА, што дзеянне дэкрэта №7 не распаўсюджваецца на дагаворы, заключаныя ва ўстаноўленым парадку да ўступлення дэкрэта ў сiлу, за выключэннем выпадкаў iх прадаўжэння. «Такiм чынам, не падлягаюць абкладанню падаходным падаткам даходы ў выглядзе працэнтаў, атрыманыя фiзiчнымi асобамi па бягучых (разлiковых) банкаўскiх рахунках, укладах у адпаведнасцi з дагаворамi, заключанымi да 12 лiстапада 2015 года», — растлумачыла яна.

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.