Вы тут

У ЗША дазволілі ўжываць у ежу генетычна мадыфікаваную рыбу


Упраўленне па кантролі якасці харчовых прадуктаў і лекавых прэпаратаў ЗША (FDА) упершыню ў гісторыі дазволіла ўжываць у ежу генетычна мадыфікаваны від жывёлы. Пасля правядзення ўсебаковых даследаванняў ласось АquАdvаntаgе быў прызнаны прыдатным да ўжывання, а ўкараняемы рыбе фрагмент ДНК для паскарэння росту не наносіць шкоды, аб чым гаворыцца ў прэс-рэлізе ведамства. FDА не выявіла ніякіх адрозненняў у біялагічных або пажыўных уласцівасцях ласося АquАdvаntаgе, хіба што ён набірае вагу ў два, а то і ў тры разы хутчэй, чым прыродны від. Мадыфіканты не могуць у выпадку ўцёкаў скрыжоўвацца з прыроднай папуляцыяй. Акрамя таго, не могуць размнажацца і самі — мадыфікаваныя асобіны стэрыльныя.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.