Вы тут

Пуцёўкі ў дзіцячыя лагеры патаннеюць на 11%


Больш як 361 тысяча дзяцей адпачылі і аздаравіліся сёлета ў летніках, на што дзяржавай выдаткавана звыш 300 млрд рублёў. У наступным годзе памеры дзяржаўнага фінансавання плануецца павялічыць у межах 11%, паведаміў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь БАЛБАТОЎСКІ.

Са сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання на змяншэнне кошту адной пуцёўкі ў аздараўленчыя і спартыўна-аздараўленчыя летнікі з кругласутачным знаходжаннем прадугледжана 1 млн 400 тыс. рублёў, з дзённым знаходжаннем — 580 тысяч. На не менш як дзевяць дзён кругласутачнага наведвання профільных аздараўленчых летнікаў выдаткоўваецца 600 тыс., у лагеры працы і адпачынку з дзённым знаходжаннем — 650 тысяч.

Летам гэтага года ў Беларусі працавала 6180 аздараўленчых летнікаў: 1553 установы з кругласутачным знаходжаннем дзяцей (у тым ліку 152 стацыянарныя), 4627 — з дзённым знаходжаннем. Наведвальнікі 995 лагераў працы і адпачынку — падлеткі ва ўзросце ад 14 да 18 год — не толькі ўмацавалі здароўе і адпачылі, а і папрацавалі. У лагерах розных тыпаў адпачыла на 5% больш дзяцей, чым планавалася.

Аздараўленне школьнікаў традыцыйна праводзіцца таксама на асенніх, зімовых і вясновых канікулах у лагерах з дзённым знаходжаннем і профільных лагерах.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.