Вы тут

Праверылі гандаль у пераходах


Міністэрства гандлю праверыла некаторыя гандлёвыя аб'екты ў пешаходных пераходах сталічнага метрапалітэна.

Правяраліся, у прыватнасці, гандлёвыя аб'екты, размешчаныя ў пераходах станцый метро «Кастрычніцкая», «Інстытут культуры», «Акадэмія навук» і «Трактарны завод». Ва ўсіх аб'ектах, чыя праца была прыпынена, выяўлены факты неадпаведнасці патрабаванням заканадаўства і невыканання (да 78%) асартыментных пералікаў тавараў, продаж тавараў са скончанымі тэрмінамі прыдатнасці, неналежнага афармлення або адсутнасці цэннікаў і іншае. Дзейнасць аб'ектаў прыпынена на дзесяць дзён да выпраўлення выяўленых праверкай парушэнняў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?