Вы тут

Экспертыза супраць злодзея


Зараз усе абласныя цэнтры Беларусі маюць самае сучаснае абсталяванне, з дапамогай якога эксперты на працягу 40 хвілін вызначаюць любы наркотык. Пра гэта расказаў намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Беларусі Пётр Урублеўскі, які ў Светлагорску правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях. Мясцовыя жыхары цікавіліся парадкам правядзення паўторных экспертыз.

Дарэчы, генерал-маёр юстыцыі адзначыў, што пасля прыняцця Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Пра неадкладныя меры па супрацьдзеянні незаконнаму абарачэнню наркотыкаў» назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя да зніжэння ўжывання сінтэтычных рэчываў. Цяпер аматары злавіць кайф аддаюць перавагу марыхуане і гашышу. Сёлета на ўлік было пастаўлена дзевяць сінтэтычных наркотыкаў, якія яшчэ ў Беларусі не выяўляліся:

— Можна сцвярджаць, што дзякуючы правядзенню экспертыз з дапамогай храматамасспектрометраў ніводны наркагандляр не зможа пазбегнуць адказнасці з прычыны таго, што наркотык усё яшчэ «легальны». Мы сёлета ўпершыню пачалі праводзіць экспертызы па злачынствах сексуальнага характару, здзейсненых у дачыненні непаўналетніх, з выкарыстаннем паліграфа. Цяпер мы звыш 99% даследаванняў выконваем за месяц. Параўнайце: у 2014 годзе — толькі 1,6%. Пры гэтым колькасць экспертыз значна павялічылася.

Адным з самых важных кірункаў застаецца правядзенне генатыпаскапічных экспертыз: па слядах крыві, напрыклад, можна ідэнтыфікаваць злачынцу. Сёння спецыялісты Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз могуць устанавіць, напрыклад, месца паходжання драўніны пры незаконнай высечцы лесу або правесці даследаванне ДНК жывёл пры незаконным паляванні. Развіццё ў экспертнай практыцы атрымліваюць складаныя будаўніча-тэхнічныя, эканамічныя, камп'ютарна-тэхнічныя экспертызы.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.