Вы тут

Су-24 пацярпеў крушэнне ў Сірыі. НАТА правяла экстранную нараду


Як паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на Мінабароны Расійскай Федэрацыі, самалёт Су-24 пацярпеў крушэнне ў Сірыі. У абаронным ведамстве расказалі, што самалёт расійскай авіягрупы пацярпеў крушэнне, як мяркуецца, у выніку абстрэлу з зямлі.

hron1

Ён ляцеў на вышыні 6 тысяч метраў. Пілотам, па папярэдніх звестках, удалося катапультавацца. Згодна з некаторымі паведамленнямі на інтэрнэт-рэсурсах, адзін з пілотаў загінуў. Лёс другога невядомы. У Мінабароны Расіі пацвердзілі, што Су-24 не парушаў паветранай прасторы Турцыі. Увесь час палёту самалёт знаходзіўся выключна над тэрыторыяй Сірыі. Гэта зафіксавана аб'ектыўнымі сродкамі кантролю. Абставіны падзення расійскага самалёта высвятляюцца. Раней СМІ паведамлялі, што турэцкія ВПС збілі неапазнаны самалёт. Па версіі турэцкага боку, самалёт увайшоў у паветраную прастору Турцыі з боку Сірыі, пасля чаго турэцкія самалёты F-16 па прынятых у рэспубліцы правілах рэагавання збілі яго. У сувязі з падзеннем расійскага бамбардзіроўшчыка Су-24 на тэрыторыі Сірыі, НАТА ўчора ўвечары правяла экстранную нараду. Пасяджэнне праводзілася на ўзроўні паслоў, ніякіх мерапрыемстваў для прэсы не прадугледжвалася. Тым часам у МЗС Вялікабрытаніі назвалі інцыдэнт з падзеннем Су-24 «вельмі сур'ёзным». У ААН раней заявілі, што сітуацыя са збітым расійскім самалётам можа ўскладніць барацьбу з тэрарызмам на тэрыторыі Сірыі.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.