Вы тут

Рост продажу ў фізічных аб'ёмах


Мер, што прымаюцца па нарошчванні экспарту і пошуку новых рынкаў збыту, пакуль недастаткова. Такую думку выказаў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў. Сёння перад краінай ставіцца задача актуалізацыі новых рынкаў у адпаведнасці з эканамічнай мэтазгоднасцю.

Маем станоўчае сальда на ўзроўні 1,2 млрд долараў

Па выніках студзеня—верасня 2015 года экспарт тавараў і паслуг склаў 75,4% да аналагічнага перыяду летась. Кіраўнік беларускага ўрада звярнуў увагу на тое, што неабходна далейшая канцэнтрацыя намаганняў у гэтым кірунку. Андрэй Кабякоў таксама адзначыў, што пры зніжэнні вартасных паказчыкаў экспарту з прычыны неспрыяльнай знешняй кан'юнктуры цэн па шэрагу таварных пазіцый назіраецца значны рост продажу ў фізічных аб'ёмах. Напрыклад, гэта тычыцца нафтапрадуктаў, малака і вяршкоў, сыроў і тварагу. Кіраўнік урада канстатаваў, што экспарт тавараў на новыя перспектыўныя рынкі працягвае дэманстраваць станоўчую дынаміку. Ён склаў 664 млн долараў, або 118,4% да ўзроўню студзеня—верасня 2014 года. Андрэй Кабякоў падкрэсліў устойлівую тэндэнцыю фарміравання станоўчага сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі, якое па выніках дзевяці месяцаў склала 1,2 млрд долараў, або 2,9% ВУП. Адзначаецца таксама рост паставак на рынкі краін Азіі, Афрыкі.

«Экспарт у краіны Усходняй Азіі павялічыўся на 27,4%, у тым ліку ў Кітай на 37,8%. Пастаўкі ў Афрыку выраслі на 8,9%. Запатрабавана беларуская прадукцыя і ў дзяржавах Цэнтральнай і Паўночнай Амерыкі, экспарт вырас на 12,6%», — сказаў ён.

Час актуалізаваць новыя рынкі

Падчас пасяджэння Прэзідыума Саўміна міністр замежных спраў Уладзімір Макей адзначыў, што прынятыя меры па падтрымцы экспарцёраў дазволілі мінімізаваць негатыўныя тэндэнцыі, звязаныя з экспартам тавараў і паслуг.

«У складаных знешніх эканамічных умовах для эканомікі аб'ёмы нашага экспарту маглі б быць і больш значнымі, але прынятыя меры членаў урада і службовых асоб па падтрымцы экспарцёраў дазволілі не дапусціць далейшага зніжэння экспарту, а таксама забяспечыць невялікі прырост пры станоўчым сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі», — сказаў Уладзімір Макей.

Пры гэтым ён падкрэсліў важнасць створанай знешнепалітычнай кан'юнктуры для паляпшэння выніковасці эканамічнага супрацоўніцтва.

«Суб'екты гаспадарання абавязаны скарыстацца гэтым для мэт дыверсіфікацыі экспарту, прыцягнення інвестыцый, стварэння новых вытворчасцей, выгаднага выкарыстання танных замежных крэдытных крыніц», — падкрэсліў міністр замежных спраў.

«Аб'ектыўна ацэньваючы працу службовых асоб па дыверсіфікацыі экспарту, можна сказаць, што механізм увогуле задзейнічаны і дае станоўчы эфект», — сказаў ён.

Уладзімір Макей лічыць неабходным актуалізаваць спіс новых перспектыўных рынкаў для экспарту беларускіх тавараў у адпаведнасці з эканамічнай мэтазгоднасцю.

«Дзеючы спіс краін, як мы бачым, не цалкам адпавядае чаканням экспарцёраў», — дадаў міністр.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

kryzhevіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Пры зніжэнні якасных паказчыкаў экспарту назіраецца рост продажу ў фізічных аб'ёмах

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.