Вы тут

Віншаванне ад Дзеда Мароза, які жыве на паштамце


Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белпошта» прапануе сваім кліентам загадзя паклапаціцца пра падарункі да Каляд і Новага года, прычым парадаваць імі не толькі дзяцей, але і дарослых — сваякоў, сяброў, калег... Традыцыйная паслуга «Віншаванне ад Дзеда Мароза», як заўжды, мае варыянты — на розны густ і кашалёк.

25-21

Згадзіцеся: кожнаму напярэдадні любімых свят будзе прыемна атрымаць арыгінальна аформлены ліст ад казачнага чараўніка з маляўнічай паштоўкай, цёплымі словамі віншаванняў-пажаданняў і яркім папяровым наборам для творчасці. Апроч гэтага, Дзед Мароз, які перад святамі «жыве» на галоўнай пошце, можа выслаць адну з цацак — сімвалаў 2016 года — альбо калядны боцік.

Аформіць і аплаціць дастаўку віншаванняў можна на сайце прадпрыемства праз сэрвіс «Віншаванне ад Дзеда Мароза» (з магчымасцю аплаты банкаўскай плацежнай карткай), у любым аддзяленні паштовай сувязі альбо ў паштальёна.

Кошт паслугі пры адпраўцы віншавання ў краіны СНД і далёкага замежжа складзе ад 50 да 270 тысяч рублёў, па тэрыторыі Беларусі — ад 30 да 180 тысяч рублёў. Замовы на паслугу прымаюцца адпаведна да 1 і 22 снежня.

Праўда, ёсць сэнс спяшацца: у рамках святкавання Сусветнага дня дзіцяці, з 20 да 30 лістапада, на «Віншаванне ад Дзеда Мароза» дзейнічае спецыяльная прапанова — зніжка ў памеры 10 працэнтаў.

Падрабязнасці на сайце прадпрыемства (belpoct.by) і па тэл. 154.

Валянціна Доўнар

dounar@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...

Сельская гаспадарка

 Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Гродзенскі раён традыцыйна ў ліку перадавых на Гродзеншчыне.