Вы тут

Новае ў навуковым асяроддзі: вектары пошуку Саюзнай дзяржавы


У Маскве, у Дзелавым і культурным комплексе Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, пачаў сваю работу экспертна-медыйны форум-семінар «Вектары развіцця навуковага асяроддзя ў Саюзнай дзяржаве. Новыя ідэі і людзі». Нароўні з Пастаянным камітэтам Саюзнай дзяржавы арганізатарам гэтага творчага медыйнага праекта выступіла Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва «Россия сегодня». Да ўдзелу ў форуме запрошаны вядомыя вучоныя, кіраўнікі СМІ і вядучыя аглядальнікі.

З вітальным словам да ўдзельнікаў дыскусій звярнуўся дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота.

Сярод спікераў форуму — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Ігар Петрышэнка, сустаршыня Міжакадэмічнага савета па праблемах развіцця Саюзнай дзяржавы, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Пётр Віцязь, віцэ-прэзідэнт Расійскай акадэміі навук, акадэмік РАН Анатоль Грыгор'еў, намеснік кіраўніка Федэральнага агенцтва навуковых арганізацый Расійскай Федэрацыі Аляксей Лапацін. Работа форуму-семінара ідзе па секцыях: «Перспектывы развіцця прамысловасці Саюзнай дзяржавы на базе высокіх тэхналогій», «Сучасныя тэндэнцыі ў геннай інжынерыі», «Як прымусіць інавацыі працаваць?», «Брэнд «Прадукцыя Саюзнай дзяржавы» і іншых. Таксама адбудзецца «круглы стол» на тэму «Навуковая журналістыка: прафесіяналізм, дакладнасць, асаблівасці».

Кірыл ЛАДУЦЬКА,

г. Масква, Расійская Федэрацыя

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.