Вы тут

Лёшкавы фантазіі


На жаль, ёсць дзеці, якім пакуль няма каму сказаць запаветных слоў «мама» і «тата», а яны так мараць пра гэта. «Вы можаце стаць іх светам, а яны вашым шчасцем», — звяртаецца да патэнцыйных усынавіцеляў і апекуноў Людміла Бусько — вядучая тэлевізійнай рубрыкі «У вас будзе дзіця», што выходзіць на канале АНТ у рамках праграмы «Пакуль усе дома». Аўтары гэтага беларуска-расійскага праекта робяць вельмі важную справу — дапамагаюць дзецям, якія засталіся без бацькоўскай апекі, адшукаць новыя сем'і. Як вынік — 64 адзінокія сэрцы ўжо змянілі сцены дзіцячых дамоў на цяпло і ўтульнасць сямейнага ачага. «Звязда», што таксама бярэ ўдзел у праекце, працягвае знаёміць сваіх чытачоў з маленькімі героямі рубрыкі, якім трэба адначасова так шмат і так мала — бацькоўскі клопат, пяшчота і любоў.

26-26

У Ждановіцкім дзіцячым доме сваіх будучых бацькоў чакае ўсмешлівы хлопчык Лёша. Яго галоўныя якасці, як кажуць педагогі, — дабрыня і жыццялюбства.

— У нашага Лёшкі — дзіцячы цэрэбральны параліч, таму яму складана хутка бегаць і танцаваць, — распавядае настаўнік-дэфектолаг Юлія Саўко, — але гэта не замінае яму весела і энергічна ў такт музыцы рухаць рукамі. Хлопчык вельмі любіць спяваць і чытаць вершы — стараецца быць як усе. Ён вельмі кантактны, дружалюбны і вясёлы. З яго тварыка практычна ніколі не знікае ўсмешка. Лёша вельмі цікаўны. Любіць, калі яму чытаюць кнігі, ахвотна глядзіць тэлевізар. А яшчэ ён аматар фантазіраваць. Часам можа расказваць пра нейкіх жывёл, якія не існуюць у прыродзе, сяброў, якія заўсёды побач з ім. Гэта вельмі цікава і захапляльна. Акрамя таго, Лёша надзвычай уражлівы. Бачылі б вы, колькі радасці было ў яго вачах пасля нядаўняй паездкі ў заапарк і дэльфінарый! З якім захапленнем ён расказваў пра розных жывёл, што там бачыў!

Хлопчык вельмі любіць гуляць з іншымі дзецьмі. У гульні ён стараецца выбраць для сябе ролю галоўнага героя. Але часам яму хочацца пабыць аднаму, тады ён забіраецца ў домік у спальні і марыць там. Магчыма, проста ляжыць і пра нешта думае, але нам, педагогам, хочацца верыць, што марыць. Пра маму, тату, сваю будучую сям'ю, новы дом, дзе яму будзе цёпла і ўтульна і дзе яго будуць шчыра любіць.

Калі вы хочаце даведацца пра Лёшу больш, патэлефануйце па нумары: (017) 284-71-51 — спецыялістам Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення Міністэрства адукацыі. Таксама для тых, хто хоча ўсынавіць дзіця, на сайце vіdеораssроrt.ru змешчаны відэакурсы, падрыхтаваныя сумесна НЦУ і творчай групай праекта.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.