Вы тут

Бабуліна каша


«Хочаце, распавяду, як мая бабуля прасяную кашу гатавала? Не? А я ўсё роўна распавяду, — піша Таццяна Лукашэвіч. — Раніцай, калі ў печы ў чыгунку варылася бульбачка, а побач у патэльні вытоплівалася сала, у гліняным гаршку кіпела проса. На вадзе варылася, з дробкай солі. Хутка каша станавілася мяккай, і тады бабуля разводзіла яе малаком, дабаўляла цукар, важкі кавалак дамашняга масла, убівала сырое яйка. Таксама дамашняе, куды ж у вёсцы без іх. Змешвала ўсё гэта, накрывала вечкам — і ў печ. Пасядзець, падумаць, адпачыць ды насыціцца ўласнымі сокамі.

26-1

Вымаўся гаршчок гадзіны ў чатыры. За гэты час мы з сястрой паспявалі пабіцца за права першай апынуцца каля яго. Галоўнай у кашы была, вядома, скарыначка. Моцна схопленая жарам печы, хрусткая, салодкая... За кавалак такой скарыначкі, запіты халодным малаком, можна было аддаць усё, што заўгодна.

Але шанцавала і таму, хто прайграў. Пад скарынкай хавалася такая мілата — не расказаць. Разварыстая, рассыпістая жоўтая каша пыхала парай і, мінаючы страўнік, адпраўлялася адразу ў душу. Той гаршчочак з'ядаўся за паўгадзіны. Гэта быў наш падвячорак. Гэта было шчасце.

Сумнае ў расказанай гісторыі толькі адно. 13 гадоў ніхто не варыць такой кашы».

Усё ідзе па коле...

Замалёўка з жыцця ад маладой мамы Веранікі Грышковай з Мінска:

«Размаўляем з мужам:

— Пайшла я ўжо спаць.

— А што так рана?

— Дык мне ж заўтра ў школу.

І смяюся. Так-так, у школу ранняга развіцця».

А на дэсерт... прапануем цікавую падборку для самарэфлексіі

Мы губляем сілы, калі...

— кажам «так», у той час як хацелася сказаць «не»;

— усміхаемся праз сілу замест таго, каб даць волю слязам;

— не адпачываем;

— угаворваем сябе патрываць яшчэ крыху замест таго, каб зразумець «Дзеля якой светлай мэты я зараз цярплю?»;

— крыўдзімся замест таго, каб папрасіць чалавека аб тым, што нам трэба;

— займаемся не сваёй справай, ходзім на нелюбімую працу;

— чалавек нецікавы, а мы з нейкіх прыдуманых прычын працягваем з ім падтрымліваць стасункі;

— людзі побач з намі вельмі шмат кажуць аб негатыве;

— размаўляем многа пра палітыку, тарыфы ЖКГ, заторы на дарогах і г.д .;

— пляткарым;

— шмат і эмацыйна расказваем пра тое, як жывуць іншыя;

— баімся;

— чакаем, што хтосьці прыйдзе (Дзед Мароз, прынц, алігарх) і жыццё зменіцца;

— лаем сябе, лічым сябе нявартымі, няўмелымі, няўдачлівымі.

Мы набіраем сілу, калі...

— знаёмімся з новымі людзьмі;

— атрымліваем новыя веды;

— падарожнічаем;

— пераадольваем свае страхі;

— спрабуем нешта новае;

— гуляем (не блытайце з «бяжым на працу» або ідзём у краму, менавіта гуляем без усялякай пэўнай мэты);

— займаемся творчасцю;

— кантактуем з прыемнымі людзьмі;

— маем стасункі з людзьмі, якія нас падтрымліваюць і вераць у нас;

— займаемся сваім целам (падыдуць любыя цялесныя практыкі, лазня, басейн);

— вызваляем фізічную прастору (успомніце, як па-іншаму вы сябе адчуваеце, калі развітваецеся з непатрэбнымі рэчамі);

— вызваляем эмацыйную прастору (успомніце, якую палёгку вы адчуваеце, калі атрымалася дараваць чалавеку і развітацца з моцнай крыўдай);

— пачынаем рабіць тое, што нам хочацца.

Шаноўныя чытачы, дзяліцеся і вы сваімі назіраннямі, жыццёвым досведам, тым, што хвалюе. І, вядома, беражыце сябе!

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.