Вы тут

Патрабуецца сур’ёзная вытрымка


Інцыдэнт са збітым турэцкімі ВПС расійскім ваенным самалётам выклікае глыбокае шкадаванне і крайнюю занепакоенасць.

Пра гэта заявіў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, адказваючы на пытанне аб тым, якая рэакцыя Беларусі на інцыдэнт са збітым турэцкімі ВПС расійскім ваенным самалётам, паведамляе БЕЛТА.

«Падобныя трагічныя і вельмі небяспечныя інцыдэнты выклікаюць глыбокае шкадаванне і крайнюю занепакоенасць. Асабліва, калі яны адбываюцца ў рэгіёне, дзе і без таго на працягу некалькіх гадоў ідзе крывавае ўзброенае супрацьстаянне, і калі ўдзельнікамі такіх інцыдэнтаў становяцца братэрская для нас Расія і дружалюбная Турцыя», — заявіў прэс-сакратар.

«Гэты драматычны абарот падзей не ў інтарэсах ні адной з уцягнутых краін і пагражае палітычнымі наступствамі для агульнай справы сусветнай супольнасці — барацьбы з міжнародным тэрарызмам», — падкрэсліў Дзмітрый Мірончык.

«У любых падобных сітуацыях патрабуюцца вытрымка, сумесная работа па дээскалацыі напружанасці і высвятленню ўсіх дэталяў інцыдэнту з тым, каб пазбегнуць іх паўтарэння ў будучыні», — дадаў ён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».