Вы тут

Далёка і блізка


Калі 29 лістапада апыняцеся ў Анталіі, ведайце, што там адбываецца: міжнародны кінафэст «Залаты апельсін» пачынаецца якраз у гэты дзень. Гісторыя ў яго слаўная — пачатак вядзе ад 1964-га. Як вядома, кінафэст — мерапрыемства не толькі культурнае, але і свецкае. Таму не толькі прафесіяналам ад кіно там так цікава...

Кірмашы Сен-Нікаля, правобраза французскага Дзеда Мароза, пачынаюцца ў Францыі! Самы старадаўні — з 1570 года — ладзіцца ў Страсбургу. Вам абавязкова трэба будзе пакаштаваць там гарачага віна і мяккіх пернікаў. І першае, і другі — з пахамі сапраўднага свята, без якога ніяк нельга трапіць у новы год жыцця. Самыя незвычайныя калядныя кірмашы ладзяцца ў Кёльне. Шмат дзівосаў можна ўбачыць, у шмат якіх забаўках паўдзельнічаць, шмат новага пачуць, калі да 26 снежня трапіць на набярэжную ля мясцовага музея шакаладу.

26-15

Фестываль стваральнікаў радавых маёнткаў — гэта і сур'ёзнае мерапрыемства статусу «канферэнцыя», і проста забаўляльны марафон: з кірмашом і танцамі, гульнямі, карагодамі і канцэртам. 28 лістапада ў Івянецкім доме культуры. Пачатак апоўдні.

Самы час ужо выпраўляцца ў госці да Зюзі. Знакамітая сядзіба нашых міфаў у Пастаўскім раёне запрашае ў музей абярэгаў, да магічнага дрэва, калодзежа з цудамі, у карчму, дзе і чарка, і скварка, і гарбата з мядовымі пернікамі, і да рознай іншай так патрэбнай нам зімою незвычайнасці.

26-14

Вялікі баль у палацы Радзівілаў у Нясвіжы працягнецца да канца студзеня! Прыватныя калекцыянеры дэманструюць тут, у Вялікай выставачнай зале, унікальныя рэчы, звязаныя з шыкоўным дзействам — балем. Вы ўбачыце, напрыклад, сукенку Марыі Валерыі Габсбург, якую стварыў для яе куцюр'е ХІХ стагоддзя барон Крыстаф фон Дрэкал, або вясельны карсаж ад Чарльза Фрэдэрыка Ворта (цікава, на кім ён служыў сваю службу?), або яшчэ шмат чаго іншага. Ведаеце, што такое партрэзор, бюск, фіжма, аграфія? Там даведаецеся...

26-9

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».