Вы тут

Упершыню сучасныя беларускія мастакі і скульптары прадстаўленыя ў “Гранд Пале”


У вялікім палацы на Елісейскіх палях ў рамках буйной міжнароднай выставы “Art  Capital” працуе павільён з працамі сучасных айчынных творцаў. Выстава адкрылася 24 лістапада і ў самы ж першы дзень беларускі павільён наведалі каля 500 гасцей, пра што паведамілі ў Беларускім пасольстве ў Францыі.

[caption id="attachment_111987" align="alignnone" width="600"]1 Скульптура Сяргея Парцянкова на выставе “Art Capital”.[/caption]

Прадстаўляюць Беларусь на выставе ў Францыі 11 мастакоў як са сталіцы, так і з розных рэгіёнаў нашай краіны: Віктар Альшэўскі, Юрый Анушка, Ганна Белавусава, Алена Вентрыён-Макарэвіч, Ларыса Журавовіч, Максім Петруль, Сяргей Парцянкоў, Павел Семчанка, Аляксандр Слепаў, Алесь Фалей, Валянціна Шоба. Творы розных жанраў і відаў выяўленчага мастацтва абраныя для таго, каб даць уяўленне пра стан сучаснага беларускага мастацтва. Адметна, што ёсць магчымасць знаёміць з ім менавіта Францыю, Парыж, куды імкнуліся многія нашы творцы-землякі. Там у ХІХ стагоддзі знайшоў спачын рамантык Валенцій Ваньковіч, а на пачатку мінулага стагоддзя працавалі выхадцы з Беларусі Марк Шагал, Хаім Суцін, Надзея Хадасевіч-Лежэ, Леў Бакст і іншыя.

Арганізацыю беларускага павільёна ўзялі на сябе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Францыі пры супрацоўніцтве з Нацыянальным мастацкім музеем Беларусі, Культурны цэнтр Беларусі ў Францыі, Аркадзь Валадось, наш суайчыннік, які жыве ў гэтай краіне, падтрымаў задуму Прыёрбанк.

[caption id="attachment_111989" align="alignnone" width="600"]2 Карціна Валянціны Шобы на выставе “Art Capital”.[/caption]

На думку пасла Беларусі ў Францыі Паўла Латушкі, беларускае мастацтва мае глыбокія карані і свае традыцыі, яму ёсць кім ганарыцца: Іван Хруцкі і Марк Шагал, Міхаіл Савіцкі, Заір Азгур, Андрэй Бембель і іншыя. Але цяпер французская публіка можа адкрываць для сябе багацце сучаснага выяўленчага мастацтва нашай краіны. Беларускі павільён на “Art  Capital” – гэта выдатная магчымасць прадставіць наша мастацтва на адной з прэстыжных выставачных пляцовак свету.

Сапраўды, прэстыж пацверджаны ўвагай, якая надаецца выставе з боку дзяржавы: яна праводзіцца штогод вось ужо 60 гадоў пад патранатам Прэзідэнта Францыі і Міністэрства культуры гэтай краіны. Месца правядзення “Гранд Пале” – “Вялікі Палац вытанчаных мастацтваў”, пабудаваны ў 1897 годзе для Сусветнай выставы, якая праходзіла ў Парыжы ў 1900-м годзе. У выставе “Art  Capital” сёлета бяруць удзел больш за 2000 мастакоў і скульптараў з больш чым 40 краін свету. Свае павільёны прадставілі Іспанія, Швецыя, Канада, Кітай, Японія, Паўночная Карэя (галоўны госць выставы). Беларусі дэбют каштоўны тым, што адкрывае новыя магчымасці для нашых мастакоў і скульптараў: Францыя – гэта яшчэ і радзіма знакамітага “Восеньскага салона”. Чаму б і не?..

Ларыса ЦІМОШЫК

P.S.

У рамках выставы “Art Capital” у Парыжы мастачка з Гродна Валянціна Шоба і скульптар з Гомеля Сяргей Парцянкоў адзначаны прэміяй Тэйлара. Асацыяцыя імя барона Тэйлара, якая працуе з 1844 года мэтай сваёй працы бачыць падтрымку мастакоў і стымуляванне развіцця мастацтва. Штогод гэтай прэміяй адзначаюць мастака і скульптара. Лаўрэатаў вызначаюць шляхам галасавання. Упершыню прэміяй адзначаныя беларускія творцы. Прычым, праца Сяргея Парцянкова прыехала ў Парыж літаральна ў апошні дзень перад адкрыццём…

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.

Здароўе

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

«Апрацоўваць гародніну і садавіну сродкам для мыцця посуду нельга».

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».