Вы тут

Селядзец з гарбузом і каляндрай


Кампанія «Санта Брэмар» атрымала права выкарыстання гандлёвага знака Norge — на падставе пагаднення аб супрацоўніцтве з Нарвежскім камітэтам па рыбе. Дакумент дазваляе выпускаць і рэалізоўваць прадукты з лагатыпам, які сведчыць аб высокай якасці харчовых тавараў з рыбы і морапрадуктаў. Першы брэнд, у якім увасобленыя нарвежскія традыцыі і падыходы да якасці, — селядзец «Маціяс».

27-25

Філе селядца ў вакуумнай упакоўцы «Санта Брэмар» пачала некалі выпускаць першай на постсавецкай прасторы, з цягам часу на ўласным шматгадовым вопыце пераканаўшыся ў высокім узроўні партнёрства нарвежскіх вытворцаў сыравіны. Нарвежскі камітэт па рыбе падтрымлівае высокі аўтарытэт рыбнай галіны. Перш чым стаць партнёрам камітэта, «Санта Брэмар» даказала, што вытрымлівае сусветныя стандарты перапрацоўкі. Галоўным патрабаваннем была наяўнасць надзейнай сістэмы кантролю якасці сыравіны.

— Да селядца ў нас асаблівае стаўленне — гэта быў першы прадукт кампаніі, — адзначае дырэктар СП «Санта Брэмар» Сяргей НЯДБАЙЛАЎ. — Больш за ўсё ў падыходах нарвежскіх калег нас прываблівала асаблівая ашчаднасць перапрацоўкі, захаванне пры гэтым карыснасці і смаку прадукту.

Завод перапрацоўвае сёння да 100 т селядцоў у суткі. Пасля прыёмкі замарожанае філе нарвежскага селядца распакоўваецца і адпраўляецца на стэлажах у спецыяльныя камеры для размарожвання, якія змяшчаюць да 16 т кожная. За кошт пары і арашэння, пры нізкай тэмпературы рыба размарожваецца цягам дзесяці гадзін, пасля чаго камера аўтаматычна адключаецца. Потым размарожанае філе адпраўляецца на лінію мыйкі і сартавання. Далей — пасол у чанах. Філе заліваецца салёнай вадой, якая называецца «тузлук» (рэцэпт яго, вядома, не раскрываецца). Вядучы інжынер-тэхнолаг Ірына ТАРАСЮК запэўнівае пры гэтым, што ад узмацняльніка смаку, глутамату натрыю, на прадпрыемстве адмовіліся, колькасць солі адпавядае смакаваму «парогу», а кансерванты — бензанат натрыю і сарбат калію, неабходныя для прыгнятання мікрафлоры, выкарыстоўваюць па мінімуме. Пасля гэтага рыбу ў спакоі не пакідаюць — у ашчадным рэжыме яна пастаянна перамешваецца ў камерах выспявання. З сырога ў салёнае філе ператвараецца цягам трох сутак.

27-24

Пасля выспявання паўфабрыкат перапраўляецца на абясшкурванне, дзе таксама выкарыстоўваецца ручная праца. Пры гэтым важна не страціць «сярэбраны слой» каштоўнага рыбінага тлушчу. Кантроль якасці на гэтым этапе такі, што можна ўстанавіць нават, хто і што менавіта апрацоўваў. Тут жа рыбу ўзважваюць (і гэта таксама на электронным кантролі), пасля чаго работніцы раскладваюць філе ў тару, якая ўпакоўваецца і атрымлівае лагатып «Norge» (прадукцыя з гэтым значком ёсць у гандлёвай сетцы Беларусі з канца кастрычніка).

Генеральны дырэктар Нарвежскага гастранамічнага інстытута, сярэбраны прызёр конкурсу «Скандынаўскі шэф-повар 2010» Томі Рычард РАНЦІ правёў для журналістаў майстар-клас па гатаванні нескладаных і незвычайных страў з селядца «Маціяс». Незвычайнасць заключаецца ў спалучэнні салёнага смаку з кіслым, салодкім і г.д. Запячыце ў духоўцы гарбуз (25 хвілін пры тэмпературы 190 градусаў, да мяккага стану). Парэжце салёную рыбу на кубікі, памарынуйце ў соку лайма з соллю (5-7 хвілін). Парэжце перац чылі і цыбулю на тонкія скрылікі і патрымайце ў марынадзе з воцату, цукру, солі і вады. Прасмажце кукурузу для папкорну, пакуль яна не стане паветранай. Для падачы парэжце запечаны гарбуз на тонкія кавалкі і пакладзіце на талерку. Адразу зверху пакладзіце рыбу, пасля цыбулю, перац чылі, папкорн і парэзанае лісце каляндры. Фантастычны смак высока ацанілі ўсе госці — і нашы, і нарвежскія.

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Мінск — Брэст

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».