Вы тут

Часы. Людзі. Учынкі


Варта паглядзець і іншыя фільмы рэжысёра Міхаіла Пташука.

27-16

«Кааператыў «Палітбюро», або Будзе доўгім развітанне». Карціна выйшла ў 1992 годзе. Паводле сюжэту, прадпрымальны малады чалавек прыдумляе кааператыў «Палітбюро». Адметнасць арганізацыі ў тым, што ў ім працуюць акцёры, падобныя да савецкіх кіраўнікоў, якія пакінулі свой след у гісторыі. Сюды трапілі Чапаеў, Хрушчоў, Брэжнеў і Сталін. Далей іх чакаюць паездкі па гарадах і ваколіцах з выступленнямі. І ўсё было б добра, але кааператыў пераследуюць рэкеціры... Можна сустрэць меркаванне, быццам галоўная драма «Кааператыва «Палітбюро» ў тым, што карціна крыху запознена выйшла на экраны. І таму ў рэалізаваным выглядзе ўражанне ад яе застаецца не такім моцным, як у першапачатковым літаратурным варыянце. Тым не менш гэта не перашкодзіла ёй заявіць пра сябе і быць ацэненай на розных фестывалях. Яна была ўзнагароджана неаднойчы і не толькі ў Беларусі: сярэбраны прыз МКФ у Лагове-92 (Польшча); гран-пры МКФ у Стакгольме-93; прыз кінакрытыкаў КФ постсавецкага кіно «Лістапад» (Мінск-94); спецыяльны прыз журы МКФ «Залаты галем» (Прага-95). Таму высновы наконт вартасці фільма лепш рабіць самастойна,бо, як той казаў, ісціна заўсёды недзе пасярэдзіне.

27-17

«Лясныя арэлі». Фільм для дзяцей выйшаў у свет у 1975 годзе на тэлестудыі «Беларусьфільм» па сцэнарыі Інгі Пяткевіч, а праз год адбылася яго прэм'ера. Ён расказвае гісторыю 15-гадовых Насці і Зуева, якія праводзяць сваё апошняе лета дзяцінства ў лагеры. Тут лёс дорыць ім першае каханне і пяшчотнае сяброўства. Вядома, што часам дзецям больш за ўсё перашкаджаюць дарослыя. Так і на гэты раз адбываецца, прычым дарослых падтрымала большасць дзяцей. І калі Насця не разумела, чаму ёй нельга сябраваць з хлопчыкам, то Зуеў, які быў не гатовы адстойваць свае пачуцці па-даросламу і не падумаў пра дзяўчыну, выбірае самы просты спосаб вырашэння канфлікту — збегчы з летніка... У адной з галоўных роляў тут зняўся Алег Яфрэмаў, вобраз яго героя ў фільме можна лічыць арыенцірам для ўсіх — як для дарослых, так і для падлеткаў. І ўвогуле, гэтая гісторыя з жыцця дае шмат думак, над якімі хочацца паразважаць. І можна знайсці ў ёй адказы на многія пытанні. Як ладзіць з падлеткамі? Дзе мяжа паміж жаданнем дапамагчы і рызыкай нашкодзіць? А самае галоўнае, падчас прагляду фільма «Лясныя арэлі» можна проста адчуць рамантыку іншага часу, дзе пануюць вечныя каштоўнасці.

27-18

«Пра Віцю, пра Машу і марскую пяхоту». Фільм 1973 года таксама зняты для дзяцей. Ёсць шасцігадовы хлопчык Віця, які разам з бацькамі жыве ў ваенным гарадку, побач з воінскай часцю марской пяхоты, таму не дзіўна, што наш герой расце «сынам палка». А яго сапраўднымі сябрамі становяцца марскія пехацінцы, якія дапамагаюць Віці разабрацца ў такіх важных паняццях, як адвага і мужчынскі характар. Перад школай хлопчык едзе ў летнік, дзе, на думку бацькоў, зможа навучыцца жыць у калектыве. Але аказваецца, што ён вельмі прывык ужо да іншага жыцця і для яго дзейнічаюць толькі правілы мужчынскай салдацкай дружбы... На працягу ўсяго фільма нас чакаюць прыгоды ў кампаніі смелага, хоць і юнага героя. Галоўнае — зразумець: чалавека змяняюць іншыя людзі. Альбо наадварот...

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.