Вы тут

Два дні будуць праслухоўваць прэтэндэнтаў на ўдзел у «Еўрабачанні-2016»


Ужо больш за 80 заявак атрымалі ў Белтэлерадыёкампаніі ад артыстаў, якія будуць змагацца за ўдзел у міжнародным песенным конкурсе «Еўрабачанне-2016». Праслухоўванне прэтэндэнтаў будзе праходзіць на працягу двух дзён, улічваючы вялікую колькасць ахвотных.

Сярод прэтэндэнтаў сёлета — Віталь Карпанаў, ансамбль «Песняры», «Чысты голас», Валерыя Садоўская, Аляксей Грос, Ян Маерс, гурты «Napolі», «Правакацыя», «Zombіe band», «Аўра» і многія іншыя. 26 лістапада на праслухоўванне запрасілі 60 артыстаў. З астатнімі музыкантамі прафесійнае журы сустрэнецца 1 снежня.

Падчас праслухоўвання можна назіраць за выступленнямі любімых артыстаў у рэжыме тут і зараз — на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі арганізавана анлайн-трансляцыя.

Да 2 снежня прафесійнае журы вызначыць не больш за 15 выканаўцаў для ўдзелу ў фінале. Само ж фінальнае шоу, на якім мы даведаемся імя прадстаўніка нашай краіны на конкурсе, адбудзецца не пазней за 25 студзеня 2016 года ў фармаце тэлевізійнага канцэрта ў прамым эфіры. Пераможцу нацыянальнага адбору з дапамогай тэлефоннага і sms-галасавання выберуць падчас трансляцыі фіналу тэлегледачы. Ён і будзе прадстаўляць Беларусь на конкурсе ў Швецыі.

Нагадаем, арганізацыю нацыянальнага адбору «Еўрабачанне-2016» здзяйсняе Белтэлерадыёкампанія — як адзіны ў Беларусі член Еўрапейскага вяшчальнага саюза.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.