Вы тут

Хутка даведаемся пераможцу рэаліці-шоу «Панаехалі!»


28 лістапада гледачы тэлеканала «Беларусь 2» даведаюцца імёны фіналістаў рэаліці-шоу «Панаехалі!». Вырашаць лёс удзельнікаў праекта будуць тэлегледачы з дапамогай інтэрнэт-галасавання.

Прэм'ера рэаліці-шоу «Панаехалі!» адбылася ў кастрычніку на тэлеканале «Беларусь 2». 10 гарадскіх жыхароў ва ўзросце ад 18 да 27 гадоў, адабраныя падчас кастынгу, у рамках праекта трапілі ў экстрэмальныя для іх умовы, дзе ім падрыхтавалі шэраг выпрабаванняў: падаіць карову, пастрыгчы авечак, узараць поле, сабраць ураджай. Гэтыя заняткі дапамаглі маладым людзям адчуць сапраўдны экстрым вясковага жыцця. На гэты момант у праекце засталіся 2 дзяўчыны і 2 хлопцы, якія адмовіліся ад камфартабельных гарадскіх умоў і прайшлі сапраўдны тэст «на выжыванне» ў вёсцы.

Хто стане пераможцам праекта, даведаемся пасля інтэрнэт-галасавання, дадатковая інфармацыя аб якім будзе агучана ў выпуску «Панаехалі!» 28 лістапада ў 19.50. А які прыз дастанецца яму, убачым ужо 5 снежня ў выніковым выпуску рэаліці-шоу на тэлеканале «Беларусь 2».

Алена ДРАПКО

drapko@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.