Вы тут

«Ідзі і глядзі» — на кітайскай мове


Унікальная магчымасць — пазнаёміцца з творчасцю кітайскіх кінематаграфістаў — з'явілася ў мінчан і гасцей сталіцы. Гэтымі днямі ў Мінску праходзіць Тыдзень кітайскага кіно. Усяго ў праграме мерапрыемства запланаваны паказ шасці фільмаў, якія адносяцца да розных жанраў: ваеннай драмы, анімацыі, камедыйнай меладрамы і біяграфічнай драмы. Сеансы праходзяць у сталічным кінатэатры «Цэнтральны» да 30 лістапада. Пачатак дэманстрацыі фільмаў у 18.30, а 27 лістапада запланаваны два сеансы — у 16.30 і 18.30. Квіткі можна атрымаць бясплатна ў касе кінатэатра за гадзіну да пачатку паказу. Усе кітайскія кінастужкі будуць дэманстравацца на мове арыгіналу і суправаджацца субцітрамі на рускай мове.

Акрамя таго, Інстытут Канфуцыя падрыхтаваў субцітры на кітайскай мове да вядомай стужкі Элема Клімава «Ідзі і глядзі», якой сёлета споўнілася 30 гадоў. Сеанс «Ідзі і глядзі» адбудзецца 30 лістапада ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, пачатак у 14.00.

Надзея НІКАЛАЕВА

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.