Вы тут

Дык быць у Белдзяржуніверсітэце платным пераздачам ці не быць?


Здавалася б, кропка ў гэтым пытанні была пастаўлена яшчэ два тыдні таму, калі рашэннем рэктара платныя пераздачы ў БДУ былі ўзаконены. Аднак пэўная частка студэнцкай супольнасці па-ранейшаму не пагаджаецца з кіраўніцтвам універсітэта і, каб выказаць сваю пазіцыю, студэнтаў заклікаюць выйсці на марш «Каханне і салідарнасць».


27-34

Таму днямі на сайце ўніверсітэта быў размешчаны афіцыйны зварот рэктара БДУ, акадэміка Сяргея АБЛАМЕЙКІ, да студэнтаў і выкладчыкаў.

«БДУ абураны спробамі перавесці абмеркаванне пытання аб увядзенні платы за пераздачу залікаў і экзаменаў з выключна адукацыйнай і прававой у палітычную плоскасць, — падкрэсліваецца ў афіцыйным звароце. — Нас хвалююць якасць адукацыі і прэстыж дыплома БДУ. Клапоцячыся пра гэта, універсітэт увёў плату за пераздачу залікаў і экзаменаў, што з'яўляецца адным з інструментаў уплыву на вучобу студэнтаў. Акрамя гэтага, прымяняецца і шэраг іншых мер па паляпшэнні якасці адукацыйнага працэсу. Звяртаем увагу, што БДУ не ўводзіць аплату за адпрацоўку прапушчаных заняткаў, лабараторных работ, як гэта падаецца ў некаторых інфармацыйных паведамленнях».

Сяргей Абламейка запэўнівае, што ва ўніверсітэце паважліва ставяцца да меркавання сваіх студэнтаў і імкнуцца ствараць усе ўмовы для актыўнага дыялогу, прыцягваючы да вырашэння важных пытанняў універсітэцкага жыцця развітую сістэму органаў студэнцкага самакіравання. Да таго ж любы студэнт і супрацоўнік могуць звярнуцца да рэктара БДУ ва ўстаноўленым парадку, у тым ліку і з дапамогай электроннага звароту, запісацца да яго на прыём. Рэктарат БДУ атрымаў калектыўны зварот студэнтаў па пытанні ўвядзення платы за пераздачы і адказаў на гэты зварот. Але пасля падачы звароту ніхто са студэнтаў па гэтым пытанні на прыём да рэктара або прарэктара не прыходзіў...

«Інфармацыя аб тым, што на студэнтаў БДУ аказваўся ціск, якая распаўсюджваецца некаторымі інфармацыйнымі рэсурсамі, не адпавядае рэчаіснасці. Канкрэтныя факты аб кожным падобным выпадку стануць прадметам разгляду на ўзроўні кіраўніцтва ўніверсітэта», — паабяцаў Сяргей Абламейка.

Рэктар лічыць недапушчальнымі спробы ўцягнуць студэнтаў БДУ і іншых універсітэтаў краіны ў працэсы, закліканыя раскалоць акадэмічную супольнасць і скампраметаваць сістэму вышэйшай адукацыі краіны.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.