Вы тут

Кухар у саўне выхапіў грошы


Супрацоўнікі сталічнай міліцыі па «гарачых слядах» затрымалі маладога чалавека, які здзейсніў крадзеж у саўне.

— Увечары хлопец на вуліцы пазнаёміўся з дзвюма дзяўчатамі. Сустрэчу вырашылі працягнуць у саўне. Каля сямі гадзін раніцы кампанія сабралася сыходзіць, і дзяўчаты падышлі да адміністратара, каб разлічыцца за паслугі, — распавяла прэс-афіцэр Цэнтральнага РУУС г. Мінска Таццяна Абозная. — Малады чалавек накіраваўся да выхада, аднак раптам вярнуўся, выхапіў пачак грошай, якія адміністратар дастала для разліку з кліентамі, і збег. Работніца саўны разам з адной з дзяўчат паспрабавалі дагнаць зламысніка. Пасля адміністратар вярнулася на працоўнае месца, каб выклікаць міліцыю, а дзяўчына працягвала пераслед. Пры гэтым яна таксама званіла праваахоўнікам і называла прыкметы злодзея, аднак у цемры згубіла хлопца з вачэй. Нарад міліцыі неўзабаве ў адным з двароў па вуліцы Няміга затрымаў па названых прыкметах маладога чалавека — 24-гадовага раней не судзімага грамадзяніна, які працуе кухарам у адным з рэстаранаў. Затрыманаму пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».