Zамор'е


Здрада пакінула без дома

27-6

Лора Арнольд з Вялікабрытаніі, выкрыўшы здраду мужа Крэйга, вырашыла кардынальна змяніць сямейнае жыццё і прадала іх агульны дом, калі сужэнец знаходзіўся ў камандзіроўцы ў Нью-Ёрку.

Калі няверны муж вярнуўся дадому, то выявіў, што дзвярныя замкі ў доме заменены, а дзверы мужчыну наогул адчыніў 21-гадовы хлопец. Акрамя яго, унутры знаходзіліся яшчэ шэсць студэнтаў. Малады чалавек паведаміў Крэйгу, што яго дом быў прададзены. Мужчына ўвайшоў усярэдзіну і ўбачыў, што ўся мэбля Лоры знікла, жанчына пакінула толькі рэчы мужа і запіску: «Нашы справы ідуць цяпер не лепшым чынам». Паводле слоў мужчыны, ён быў здзіўлены, што жонцы ўдалося прадаць іх дом усяго за два тыдні.

Раней 42-гадовая Лора знайшла ў тэлефоне мужа паведамленне ад нейкай жанчыны пра тое, што ў час візіту ў Нью-Ёрк яна зоймецца з ім сексам. Ашуканая жонка вырашыла адпомсціць і прадаць дом, перш чым Крэйг вернецца з камандзіроўкі. І прадала!

А вы змаглі б?

У амерыканскім горадзе Кларксвіл (штат Мэрыленд) школьнік Лукас Этэр пабіў сусветны рэкорд па зборцы кубіка Рубіка. Ён абагнаў папярэдняга рэкардсмена на 0,35 секунды.

14-гадовы падлетак прыняў удзел у штогадовым конкурсе Rіver Hіll Fall, які праходзіў 21 лістапада ў адной са школ штата. Хлопец справіўся з галаваломкай за 4,9 секунды. Дасягненне было зафіксавана Сусветнай асацыяцыяй кубіка (World Cube Assocіatіon). Папярэдні рэкорд быў пастаўлены ў красавіку 2015 года таксама амерыканскім падлеткам Колінам Бернсам, яму ўдалося справіцца з галаваломкай за 5,25 секунды.

Дарагая сасіска

27-5

Мяснік Кевін Тэрнер з Олдэршота (графства Гэмпшыр, Англія) заявіў аб стварэнні самай дарагой у свеце сасіскі. Кошт прыгатаванага ім прадукту складае 37 фунтаў (57 долараў) за штуку (вага не паведамляецца), тады як звычайныя сасіскі прадаюцца ў Вялікабрытаніі па 35 пенсаў (прыкладна ў 100 разоў танней).

Кошт за кілаграм склаў 700 фунтаў (1079 долараў). Як расказаў мяснік, далікатэс змяшчае ў сабе мяса свінні пароды мангаліца, труфелі, сыр з высакароднай цвіллю сцілтан, баравікі і партвейн 1947 года разліву. Тэрнер адзначыў, што бутэлька віна, выкарыстанага для падрыхтоўкі далікатэсу, каштуе 450 фунтаў, кілаграм свініны — 25 фунтаў, труфелі — 70 фунтаў, баравікі — 50 фунтаў за порцыю.

Кухар апісаў свой мясны прадукт як «шыкоўны феерверк», які прыйшоўся б даспадобы знаўцам каўбасных вырабаў. Страва была прымеркавана да пачатку Брытанскага тыдня сасісак, які штогод праходзіць на тэрыторыі краіны ў пачатку лістапада.

Іван Купарвас

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.