Вы тут

Гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Варта праявіць такія якасці, якія прынята лічыць жаночымі, — разуменне, мяккасць, чуласць, успрымальнасць. У пачатку тыдня ў значнай меры ўзмоцніцца інтуіцыя, што дазволіць разабрацца ў шматлікіх заблытаных справах і адрозніць вінаватых ад нявінных. Гэта можа спатрэбіцца ў сярэдзіне тыдня. Тыдзень таксама будзе звязаны з рознымі прававымі пытаннямі, афармленнем дакументаў і пошукам справядлівасці. Спрыяльным для адпачынку і завяршэння спраў будзе канец тыдня.

ЦЯЛЕЦ. Магчымыя праявы такіх эмоцый і якасцяў, як запал, сквапнасць, прага і празмернасць. Такі парыў у большай ступені будзе тычыцца міжасобасных адносін, калі вы не зможаце стрымліваць сябе і свае жаданні. У канчатковым выніку здаровы сэнс возьме верх, і вы знойдзеце выйсце з сітуацыі, якая склалася. У гэты час узмацняецца ваш уплыў на іншых людзей. Адкрываюцца новыя магчымасці ў асабістай сферы. Гэты час спрыяльны як для новага знаёмства, так і для развіцця ўжо наяўных адносін. У канцы тыдня можна адправіцца ў не вельмі далёкія падарожжы з любой нагоды.

БЛІЗНЯТЫ. Пачатыя справы і атрыманыя весткі могуць аказацца не такімі спрыяльнымі, як гэта выглядала першапачаткова. Хтосьці можа плесці змовы супраць вас, а магчыма, і вы самі занадта стаміліся і не ў стане дзейнічаць аб'ектыўна і паступаць правільна, з-за чаго з'яўляецца вялікая верагоднасць памыліцца. Не спрабуйце ў гэты час дзейнічаць хітрасцю, вам не ўдасца пралічыць усе крокі і вы прамахняцеся. Адпачынак і спакой прынясе канец тыдня. Спрыяльны час для наладжвання адносін у сям'і і заняткаў хатнімі справамі.

РАК. Тыдзень выглядае вельмі неспрыяльна, у першую чаргу ў фінансавым плане, і віной тут будуць вашы не надта прадбачлівыя ўчынкі і залішняя саманадзейнасць. Пачынаць якія-небудзь грашовыя аперацыі да заканчэння тыдня не рэкамендуецца, вы рызыкуеце панесці сур'ёзныя страты. Нават калі вы ўсё распланавалі і прадумалі, то на практыцы можа атрымацца зусім інакш. Не варта спадзявацца на іншых людзей, менавіта ў гэтыя дні яны могуць вас падвесці.

ЛЕЎ. Вы будзеце поўныя сіл і не зможаце доўга сядзець на адным месцы і рабіць карпатлівую працу. У гэты час добра падарожнічаць і рабіць усе справы, якія патрабуюць адказнасці і хуткага прыняцця рашэнняў. Калі вы не знойдзеце выхаду сваёй энергіі, то яна можа пераўтварыцца ў незадаволенасць сабой і іншымі і, як вынік, прывесці да канфліктаў. Рабіце стаўку ў першую чаргу на сябе і не шкадуйце сіл, бо, расходаваныя на гэтым тыдні, яны з лішкам кампенсуюцца ў наступныя дні.

ДЗЕВА. Прыўзняты настрой не будзе пакідаць вас увесь тыдзень. Спрыяльных эмоцый дабавіць і добрая атмасфера дома, і паляпшэнне матэрыяльнага становішча. На гэтым тыдні рэкамендуецца займацца хатняй гаспадаркай, наводзіць дома парадак, купляць мэблю ці прадметы інтэр'ера і наогул усяляк паляпшаць сваю жылую прастору. Верагодна, давядзецца добра папрацаваць, але гэтыя клопаты прынясуць вам больш задавальнення, чым забяруць ад вас сіл і часу. Тыдзень таксама спрыяльны для зносін з сябрамі.

ШАЛІ. Трэба перагледзець свае прыярытэты. Ваша жыццёвая пазіцыя, планы і дзеянні не адпавядаюць навакольнай рэчаіснасці. Будзеце апантаныя рознымі парывамі і імкненнямі, але не зможаце давесці пачатае да канца. Высокая верагоднасць трапіць у чужую пастку ці заблытацца ва ўласных хітрасцях і падкопах. Старайцеся дзейнічаць паступова, не спяшацца і не прыспешваць, заўсёды шукайце іншыя спосабы дзеянняў, акрамя тых, што здаюцца вам відавочнымі і адразу прыходзяць на розум. Можаце разлічваць на падтрымку вашага акружэння, але ініцыятыва і асноўныя рашэнні павінны зыходзіць менавіта ад вас.

СКАРПІЁН. Надыходзіць такі спрыяльны момант, калі вы з'яўляецеся гаспадаром свайго лёсу. У вас ёсць сілы і імкненне, каб не стаяць на месцы, а развівацца і рабіць крокі наперад. Але толькі ад вас залежыць выбар кірунку руху. Злы і добры рок таксама не будуць у гэты раз умешвацца ў вашы дзеянні. Верагодна рамантычнае знаёмства, якое пацягне за сабой вельмі бурнае развіццё адносін. У гэтай сітуацыі многае будзе залежаць менавіта ад вас, а не ад знешніх фактараў або іншых людзей.

СТРАЛЕЦ. Адчувайце сябе лёгка, не бярыце ў галаву лішнюю інфармацыю, не імкніцеся ўсё зразумець, ва ўсім разабрацца і ўсюды паспець — вам гэта абсалютна не патрэбна. Дазвольце сабе ні пра што не клапаціцца, адпусціць падзеі ў вольнае плаванне, а самі даверцеся свайму сэрцу, рабіце толькі тое, што прыносіць задавальненне, а не тое, што лічыце правільным ці неабходным. У гэты час адкрываюцца новыя грані вашай эмацыйнасці, але неабходна захоўваць умеранасць, каб пачуцці ні захліснулі з галавой.

КАЗЯРОГ. І хоць у справах гэтага тыдня нічога асаблівага адбывацца не будзе, можна сказаць, што агульная сітуацыя дастаткова спрыяльная. Можна чакаць хай і не вялікіх, але прыемных грашовых паступленняў (падарункаў ці іншай матэрыяльнай выгады). У канцы тыдня могуць з'явіцца шматабяцальныя планы і перспектывы, але пакуль без нейкіх канкрэтных дзеянняў. Магчыма, вам прыйдзецца крыху памяняць сваю пазіцыю па ключавых пытаннях, каб прыйсці ў рух. Паспрабуйце знайсці час для сябе, каб ні пра што не думаць і не клапаціцца, а атрымліваць радасць і задавальненне ад кожнага імгнення жыцця.

ВАДАЛЕЙ. З'явіцца жаданне адпачыць, і вы гэта заслужылі. Калі азірняцеся, то зразумееце, што зрабілі ўжо вельмі шмат і справы прыведзены ў парадак, таму можна дазволіць сабе перапынак. Настрой можа быць какетлівым, але некаторыя цяжкія роздумы не дазволяць цалкам расслабіцца і будуць пастаянна вяртаць да дзейнасці, не даючы атрымліваць асалоду ад жыцця. З-за гэтага можаце лёгка не заўважыць, а то і зусім загубіць новае пачуццё, якое толькі развіваецца і яшчэ вельмі слабое.

РЫБЫ. Зараз ваша становішча выглядае вельмі спрыяльным. І ўсё ж вас мучыць няўпэўненасць і сумненні — вы не ведаеце, што будзе далей. Неабходна рухацца наперад, адкрыцца новаму, але гэта можа прынесці ў жыццё турботы і шматлікія перажыванні. У гэты час досыць моцныя вашы разумовыя здольнасці — выкарыстоўвайце іх. Займіцеся планаваннем, пралічыце ўсе магчымыя хады, сітуацыі і спосабы дзеянняў. Тады зразумееце, што перажываць няма з-за чаго і будучыня не тоіць ніякіх пагроз. Вельмі спрыяльны час для наладжвання асабістага жыцця. На працягу ўсяго тыдня вам будзе спадарожнічаць поспех на рамантычным фронце.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.