Вы тут

Казачныя вандроўкі пад Новы год


Ціхай хадою да нас пачынае набліжацца любімае свята дзяцей і дарослых — Новы год. На вуліцах гарадоў ужо запальваюцца рознакаляровыя агеньчыкі, на вітрынах крам з'яўляюцца бліскучыя ледзяшы. Каб яшчэ больш наблізіць доўгачаканы час, варта зазірнуць у Нацыянальны гістарычны музей, дзе распачаў сваю працу «Музей ёлачных цацак».

28-56

Па навагодняй казцы цяпер можна прагуляцца: экспазіцыя новай выставы выбудавана ў выглядзе чароўнага лабірынту. У ім паказана, як выраблялі ёлачныя цацкі, пачынаючы з сярэдзіны ХІХ стагоддзя і да нашых дзён. Тут здзяйсняюцца падарожжы не толькі ў часе, але і ў прасторы: прадстаўлены культуры розных народаў — цацкі з Еўропы, Азіі, Аўстраліі, Амерыкі і Афрыкі. Дарэчы, аналагаў некаторых з іх няма ні ў адным еўрапейскім музеі!

Яшчэ адна захапляльная вандроўка — у той свет, дзе вырабляюць такія навагоднія цуды: на выставе можна паназіраць за працэсам вытворчасці шкляной ёлачнай цацкі.

Не застанецца па-за ўвагай і мастацтва вялікіх класікаў. Карціны Марка Шагала, Івана Шышкіна, Сальвадора Далі, Пабла Пікаса, Віктара Васняцова, Івана Айвазоўскага, Леанарда да Вінчы можна будзе ўбачыць... намаляванымі на шкляных шарах. Вартуюць цацкі шматлікія дзяды-маразы, якіх тут сабрана цэлая калекцыя! Побач з імі разгарнуўся мініяцюрны калядны гарадок.

Сярод рарытэтных экспанатаў выставы — дакладная копія цацкі, падоранай Папу Рымскаму Яну Паўлу ІІ, занесенай у Кнігу рэкордаў Гінеса; велізарны шкляны шар з Венскага балю і многае іншае.

28-58

Каб даўжэй захаваліся ўспаміны пра гэта незвычайнае падарожжа, варта скарыстацца «Поштай Дзеда Мароза», якая размешчана тут жа. З яе дапамогай можна адправіць віншавальную паштоўку сваім сябрам і блізкім.

Летась у «Музей ёлачных цацак» завітала надзвычайная колькасць гасцей — больш як 30 000 чалавек. Чакаецца, што і сёлета цікавасць не зменшыцца. Выстава будзе працаваць да 17 студзеня 2016 года, аднак распачаць сваю вандроўку ў казачны навагодні свет раім вам ужо як мага хутчэй.

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

nina@zviazda.by

Фота Надзеі БУЖАН

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.