Вы тут

Захоўвайце пільнасць у Турцыі!


У сувязі з апошнімі падзеямі расійскім турыстам не прадаюцца туры ў Турцыю. Што да нашых грамадзян, то для іх дзейнічаюць рэкамендацыі, якія давала Міністэрства знешніх спраў у канцы ліпеня гэтага года.

Па словах Дзмітрыя Мірончыка, начальніка ўпраўлення інфармацыі — прэс-сакратара МЗС, гэтыя рэкамендацыі «тычыліся ў першую чаргу тэматыкі наведвання раёнаў Турцыі, прылеглых да сірыйскай і іракскай мяжы».

— Таксама былі зроблены рэкамендацыі праяўляць асаблівую пільнасць у турыстычных зонах, — дадаў Дзмітрый Мірончык. — На дадзены момант гэтыя рэкамендацыі працягваюць дзейнічаць. У выпадку ўзнікнення новых, дадатковых фактараў мы абавязкова іх, па-першае, адсочым, а па-другое, праінфармуем пра іх.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.