Вы тут

Канферэнцыя на тэму развіцця ЕАЭС пройдзе ў Санкт-Пецярбургу


Другая міжнародная канферэнцыя «Еўразійскі выклік» пройдзе 3-4 снежня ў Паўночнай сталіцы Расіі. Яе арганізатары — урад Санкт-Пецярбурга пры ўдзеле Паўночна-Заходняга інстытута кіравання Расійскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі.

Мерапрыемства абяцае стаць пляцоўкай для разгляду працэсаў еўразійскай інтэграцыі на высокім экспертным узроўні. Чакаецца, што ў канферэнцыі прымуць удзел: прэм'ер-міністр нашай краіны Андрэй Кабякоў, губернатар Санкт-Пецярбурга Георгій Палтаўчанка, дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Рыгор Рапота, намеснік міністра прамысловасці і гандлю Расіі Віктар Еўтухоў, а таксама кіраўнікі рэгіянальных адміністрацый, прадстаўнікі дзелавой супольнасці, грамадскіх арганізацый і вышэйшых навучальных устаноў дзяржаў-удзельніц працэсу еўразійскай інтэграцыі.

Падчас працы канферэнцыі ўдзельнікі абмяркуюць перспектывы развіцця Еўразійскага эканамічнага саюза, пытанні інфармацыйнай бяспекі ва ўмовах Еўразійскай інтэграцыі, падзеляцца вопытам фарміравання мерапрыемстваў па падтрымцы рэгіянальнай эканомікі, разгледзяць спосабы ўмацавання эканамічнай інтэграцыі суб'ектаў з рознымі ўзроўнямі эканамічнага развіцця, а таксама ацэняць перспектывы ўзаемадзеяння ў галіне працоўнай міграцыі і ў сферы маладзёжнай палітыкі.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.