Вы тут

Малады беларускі тэатр: энергія перамог


Талент ёсць, сілы ёсць, асобы ёсць — такі вынік для Беларусі ІІ Маладзёжнага тэатральнага форуму краін Садружнасці, Балтыі і Грузіі, які прайшоў у Мінску. Наша пастаноўка зноў у ліку найлепшых — адзначаны Магілёўскі абласны тэатр лялек і рэжысёр Ігар Казакоў, які паставіў «Гамлета».

Але перамогу сёлета атрымаў усё ж эстонскі спектакль «Чысты розум/Укусі мяне» (аўтар Рэнате Кеэрд) кампаніі Nіі і Новага тэатра г. Тарту. А вось далей — вельмі цікава. Таму што другая прэмія хоць і паедзе ў Кіеў, аснова ў яе беларуская — п'еса Дзмітрыя Багаслаўскага «Любоў людзей», спектакль паводле яе паставіў Станіслаў Жыркоў у Кіеўскім акадэмічным «Маладым тэатры».

Сам Дзмітрый Багаслаўскі адзначаны спецыяльным прызам за рознабаковую тэатральную адоранасць. У форуме ён удзельнічаў не толькі як драматург, але і як акцёр Маладзёжнага тэатра (Мінск), дзе працуе. Але з дзвюх беларускіх пастановак вылучылі «Гамлета» Магілёўскага абласнога тэатра лялек. Ігар Казакоў, які прапанаваў незвычайнае прачытанне Шэкспіра, даў зразумець, што спыняцца ў творчасці не будзе. Галоўнае, каб гэтай творчасці спрыялі абставіны. І разуменне публікі: у беларускім тэатры ёсць сілы, якія ўзраслі і чакаюць свайго гледача — такога ж маладога, здольнага разумець нестандартныя павароты і думаць над тым, што бачыць.

Ларыса ЦІМОШЫК

tsimoshyk@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.