Вы тут

Затрымалі са зброяй і ў бронекамізэльцы


У Мінску на чыгуначным вакзале супрацоўнікі міліцыі затрымалі беларуса, які ўдзельнічаў ва ўзброеным канфлікце на ўсходзе Украіны.

28-66

Як паведамілі ў Следчым камітэце, у затрыманага ўраджэнца Наваполацка выявілі зброю, выбуховыя рэчывы, два беларускія пашпарты, сапраўднасць якіх выявіць экспертыза, даведку «Правага сектара», паводле якой ён удзельнічаў у антытэрарэстычнай аперацыі на тэрыторыі Украіны.

Што цікава, падчас затрымання ён быў апрануты ў бронекамізэльку. У дачыненні мужчыны распачата крымінальная справа. Следства мае намер хадайнічаць перад пракурорам аб узяцці мужчыны пад варту.

Якаў ЖУРБІН

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.