Вы тут

Народзіны пад «прыкрыццём» АМАП


У сталічнай вобласці байцы АМАПа дапамаглі аператыўна даставіць у радзільню цяжарную жанчыну. Днямі шчаслівую маці разам з сынам выпісалі.

Калі ў жыхаркі пасёлка Праўдзінскі Пухавіцкага раёна, якая была на дзявятым месяцы цяжарнасці, пачаліся схваткі, сужэнец разам з маці жанчыны вырашылі самастойна тэрмінова весці яе на аўтамабілі ў радзільны дом Мінскай вобласці. Каля дзесяці гадзін раніцы на 14-м кіламетры трасы Мінск — Магілёў машыну, якая рухалася на высокай хуткасці, спынілі інспектары ДАІ. Высветліўшы, што ў салоне знаходзіцца парадзіха, яны адпусцілі кіроўцу. Аднак, як толькі сям'я сабралася прадоўжыць рух, падвёў аўтамабіль. На гэтым жа ўчастку дарогі разам з дзяржаўтаінспектарамі неслі службу і супрацоўнікі АМАПа. Не губляючы часу, яны вырашылі аператыўна даставіць жанчыну ў радзільню на службовым аўтамабілі. У сям'і там нарадзіўся хлопчык ростам 49 сантыметраў і вагой 2,8 кілаграмы. Немаўля назвалі Мішам.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.