Вы тут

Ваша эсэмэска — і хоспіс дабудуецца!


У кінатэатрах і тэатрах Мінска затрымліваюць паказы, каб звярнуцца да гледачоў з просьбай: падтрымаць дзіцячы хоспіс.

У сталіцы завяршаецца дабрачынны флэшмоб «Засталося крыху». Буйныя кінатэатры, тэатры, музычныя і канцэртныя пляцоўкі затрымліваюць на хвіліну сеансы і спектаклі і просяць гледачоў адправіць SMS на дабрачынны нумар Velcom 2015 з мабільных тэлефонаў. Такім чынам прыцягваецца ўвага да праблемы Беларускага дзіцячага хоспіса, які намагаецца дабудаваць свой новы будынак, каб пазбегнуць «замарозкі».

Паводле слоў рэжысёра, сцэнарыста, пісьменніка і майстра сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага Аляксандра Вергунова, на хвіліну затрымліваецца спектакль, застаецца зусім крыху да яго пачатку і зусім крыху застаецца да завяршэння будаўніцтва.

Акцыя «Засталося крыху» — частка дабрачыннай кампаніі #velcombegom, і яна працягвае эстафету мерапрыемстваў Velcom у падтрымку хоспіса. Не застаюцца абыякавымі да праблемы многія спартсмены, у тым ліку футбольны клуб БАТЭ — на поле «Барысаў-Арэны» яны заклікалі балельшчыкаў адправіць SMS. Падключайцеся і вы — адпраўляйце SMS або званіце на нумар Velcom 2015.

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.