Вы тут

Услед за ветрам


Наталля Арлова з Віцебска кінула працу ў буйной кампаніі, каб год прысвяціць Азіі — павандраваць, пажыць там... Цяпер яна дзеліцца сваімі ўражаннямі.

28-4

Замежнікам вельмі спадабалася наша «Купалінка»

— Што натхніла на падарожжа? Можа, чыйсьці прыклад?

— У адпачынку ад працы на Філіпінах пазнаёмілася з кайтсёрферамі (ад англ. kіtе — паветраны змей. Від спорту, на аснове руху пад уздзеяннем сілы цягі, што развіваецца паветраным змеем. Змея ж утрымлівае і накіроўвае спартсмен). Гэтая катэгорыя людзей вандруе ў прамым сэнсе разам з ветрам, высочваючы найлепшыя ўмовы для кайтсёрфінга па прагнозе надвор'я. Напрыклад, увосень яны могуць быць у Егіпце, а ўлетку — у Крыме.

І тады Наташа падумала: «Абавязкова і я паеду свабодна вандраваць. Хачу быць там, дзе вецер». І ўжо менш чым праз год адправілася ў сваё незабыўнае падарожжа.

[caption id="attachment_112436" align="alignnone" width="600"]fnSNiiHAPZU Вучні, якія праходзілі навучанне кунгфу і тайчы ў будыйскім манастыры[/caption]

— Ці ва ўсіх краінах ведаюць пра Беларусь?

— Некаторыя азіяты нешта чулі пра нашу краіну — у асноўным гэта тыя, хто мае тут сваякоў (якія вучацца альбо працуюць у Беларусі). Калі была ў кітайскім горадзе Яншо, зрабіла для тамтэйшых жыхароў (студэнтаў школы, дзе была валанцёрам) прэзентацыю з беларускімі фотаздымкамі, відэа. Напрыканцы «прымусіла» ўсіх прысутных хорам сказаць «Бе-ла-русь!». Замежнікам вельмі спадабалася наша «Купалінка». Падчас прэзентацыі ўсім давала рэцэпт дранікаў. А падчас вандроўкі гатавала іх сваім новым сябрам.

[caption id="attachment_112435" align="alignnone" width="600"]Наташа расказвае пра дранікі ў кітайскім горадзе Яншо Наташа расказвае пра дранікі ў кітайскім горадзе Яншо[/caption]

— Надоўга затрымлівалася дзе-небудзь ці не? Год усё ж такі не малы тэрмін.

— У в'етнамскім горадзе Муйнэ, дзе затрымалася на цэлых паўгода, займалася фатаграфіяй ды сёрфінгам.

Калі рушыла ў падарожжа, натуральна, мела з сабой грошы. Але яны не бясконцыя...

Потым накіравалася ў Кітай, дзе правяла два месяцы. Пасля максімум тыдня аўтастопа альбо проста пастаяннай дарогі непазбежна з'яўляецца стома (наступствы таго, што пастаянна знаходзішся ў дарозе альбо на трасе, спіш у машынах ці намёце), і тады перапынак у вандроўцы арганізуецца неяк сам. А маршрут часам змяняецца пад уплывам акалічнасцяў ды парад мясцовых жыхароў: яны часта падказваюць, дзе варта абавязкова пабываць, што пабачыць.

Ехала над кіламетровай прорвай у грузавіку з беларускай калійнай соллю

— Што цікавага бачыла?

[caption id="attachment_112431" align="alignnone" width="600"]Co7L1Bg_sdk Рысавыя палі на поўначы В'етнама[/caption]

— Шмат чаго. Напрыклад, ступеньчатыя рысавыя палі на поўначы В'етнама, нацыянальныя меншасці з унікальным выглядам — хмонгі, чорныя таі... Горы, дзе дарога шчасця была больш падобная да дарогі смерці, бо ішла па стромкай горнай сцяжынцы. Наша жыццё тады цалкам было ў руках кіроўцы.

Ехала над кіламетровай прорвай у В'етнамскіх гарах у грузавіку з беларускай калійнай соллю (справа ў тым, што наша калійная соль — гэта мінеральнае ўгнаенне для в'етнамскіх сялян). Машына ехала па дарозе-нітцы з хуткасцю 15 км за гадзіну. У такія моманты вучышся давяраць жыццю, калі не можаш нічога змяніць.

[caption id="attachment_112432" align="alignnone" width="600"]dg8xPfBJmQ8 Дарога сярод гор[/caption]

— Якая іншаземная страва ўразіла цябе найбольш? А можа, нават шакіравала.

— На поўначы В'етнама мяне шакіравала, што ў ежу ўжываюць сяброў нашых меншых — сабак. Жудаснае відовішча, калі бачыш, як жывёл зганяюць у клеткі. Хацелася падбегчы ды выпусціць іх.

— Як там з транспартам?

— Датычна В'етнама, Балі — там самым зручным транспартам з'яўляецца мапед. У турыстычных месцах можна купіць за $200-300 няновыя мапеды і стаць досыць мабільным, на Балі выгадней арандаваць. Пробкі на дарогах таксама не страшныя: іх можна праехаць, манеўруючы паміж машынамі. Акрамя таго, рухацца на такім транспарце зручна — заўжды свежае паветра, што важна, улічваючы пастаянную гарачыню. Уразіў дарожны рух. Фактычна нашым чалавекам тамтэйшы стыль язды ўспрымаецца як хаос. Але кажуць, што ў аварыі трапляюць пераважна прыезджыя.

[caption id="attachment_112433" align="alignnone" width="600"]jMVZiWEFEpw Цікаўныя в’етнамцы[/caption]

Фактычна, Наталля мела лета ўвесь год. Аднак душа нашага чалавека прагне звыклых прыродных зменаў. Гэта тое, чаго бракавала ў дарозе. Сама Наталля кажа: «У беларусаў глыбока ўнутры закладзена перамена пор года — зіма, вясна, лета, восень. Файна вяртацца дадому — зноў адчуваеш подых прахалоды».

— Прыгадай што-небудзь цікавае...

— Напрыклад, у Кітаі займалася Тай-Чы, на Балі прайшла курс Віпасаны, а Малая Азія запомнілася яшчэ і такой садавіной, як дурыян. Ён вельмі карысны, але мае надзвычай непрыемны пах, нібы штосьці пратухла. З гэтай прычыны існуе нават афіцыйная забарона на яго перавозку.

— Як атрымлівалася паразумецца з насельніцтвам?

— Дапамагала англійская мова, жэсты, у В'етнаме пісалі шыльды, у Кітаі — нават іерогліфы. На Балі (і ў В'етнаме) было шмат турыстаў, якія ведалі рускую мову. Найцяжэй было ў Кітаі. Спачатку адчула шок. Пошук патрэбнага горада нагадваў гульню-рэбус, калі параўноўвала выяву іерогліфа на «Gооglеmарs» з шыльдай перад вачыма. Наконт мовы: у кітайскай ледзь не галоўную ролю адыгрываюць тоны. Таму, нават калі ведаеш нейкія словы, гэта можа не дапамагчы, бо адно і тое ж фанетычнае спалучэнне, сказанае не так танальна, прыводзіць да абсалютнага непаразумення ды разгубленасці.

[caption id="attachment_112438" align="alignnone" width="600"]kTFz20Bfnpo Ля возера Эрхай, Далі, Кітай[/caption]

«Адзін кітаец вёз мяне 500 км да горада, у які не збіраўся ехаць»

— У якой краіне быў найлепшы аўтастоп? Якую самую вялікую адлегласць праехала, не змяняючы машыны?

— У Кітаі на платных трасах быў самы хуткі аўтастоп. Не мяняючы машыны, пашчасціла праехаць ажно 800 кіламетраў.

— Што дапамагала спыніць патрэбную машыну?

— Вера ў дабрыню ды візуалізацыя. Уяўляла, як спыняецца машына ля мяне. Быў такі выпадак: уявіла вялікую белую машыну... і забылася пра гэта. А ўзгадала толькі пасля таго, як адзін кітаец вёз мяне 500 км да горада, у які сам не збіраўся ехаць. Наогул, кітайцы вельмі добразычлівыя: не раз прапаноўвалі накарміць і часам адвозілі не толькі ў патрэбны горад, а нават да патрэбнага дома. Чула такое: «Як ты стаіш тут пад дажджом? Як я мог бы праехаць міма?!» На ноч спынялася, загадзя дамовіўшыся пра начоўку праз сайт соuсhsurfіng.соm.

[caption id="attachment_112182" align="alignnone" width="600"]28-5 «Застопілі» гарадскі аўтобус у Данангу, пазнаёміліся з мясцовымі бабулямі,
спрабавалі выменяць у іх яблыкі на бананы[/caption]

— Ты казала, што займалася Тай-Чы ды Віпасанай...

— Тай-Чы займалася ў будыйскім манастыры недалёка ад горада Далі ў Кітаі. Кожную раніцу мы прачыналіся пад гукі гонга і адпраўляліся на заняткі. Раніцай трэба было зрабіць прабежку і на зваротнай дарозе пранесці на галаве камень, каб ён не ўпаў. Вельмі карысная практыка: як толькі мільгане думка — камень адразу ж падае. Прымушае знаходзіцца «тут і цяпер». За тыдзень, вядома, немагчыма спасцігнуць баявое мастацтва, хутчэй, толькі дакрануцца. Кожны дзень мы трэніраваліся па некалькі гадзін. У манастыры зусім не было сувязі ды электрычнасці. Вярнулася дамоў я са значна больш свежым і спакойным, чым да падарожжа, поглядам на свет.

Курс Віпасаны я прайшла на востраве Балі ў Інданезіі. На працягу 10 дзён трэба было знаходзіцца ў поўным маўчанні і гадзінамі навучацца мастацтву медытацыі. Гэтая практыка вучыць пераадольваць страхі. Спачатку мне здавалася, што столькі часу я не змагу адседзець не зварухнуўшыся. Затое напрыканцы курса разумееш, што нашы сілы бязмежныя і шмат магчымасцяў блакіруюцца толькі праз тое, што мы не верым ва ўласныя сілы. Я працягваю практыкаваць Віпасану дома і адчуваю, што дзякуючы гэтаму стала спакайней і прасцей ставіцца да многіх рэчаў, якія раней маглі вывесці з сябе.

[caption id="attachment_112429" align="alignnone" width="600"]2RcSM2mcZaM Такі кантрасны В'етнам. Дзеці , Донг Ван[/caption]

Страціць квіток за $450, каб змяніць уласны лёс

— Ці былі ў цябе, Наталля, спадарожнікі?

— Менавіта ў горадзе Муйнэ напярэдадні адлёту пазнаёмілася з украінкай. З ёй мы і паехалі ў адваротны бок... Дарэчы, тут адбылося адно з самых моцных перажыванняў. Справа ў тым, што ў мяне быў даўно зарэзерваваны даволі дарагі квіток на самалёт, які каштаваў $450. Здаць яго за грошы было ўжо немагчыма. Вандраваць далей аўтастопам — гэта было рашэнне сэрца. А страта грошай — плата за тое, каб змяніць свой лёс. Гэта быў акурат той выпадак, калі чалавек прымае спантаннае рашэнне ў суладдзі з вібрацыямі свайго ўнутранага свету. І не пашкадавала, калі замест камфортнага самалёта выбрала зноў стаць на трасе з заплечнікам (і новай сяброўкай).

Падчас баўлення часу ў дарозе са сваёй новай сяброўкай з Украіны Наталля незаўважна перайшла на беларускую мову. І нядзіўна: украінская мова найбліжэйшая да нашай роднай.

[caption id="attachment_112430" align="alignnone" width="600"]ciX1mlT4aSc Такі кантрасны В'етнам. Прадавачка садавіны ў Ханоэ[/caption]

— Ці плануеш новае падарожжа?

— Пакуль не. Адчуваю, што я павінна цяпер нешта зрабіць у сваёй краіне. Гэта зараз для мяне найважнейшая справа, важнейшая нават за само падарожжа.

[caption id="attachment_112437" align="alignnone" width="600"]hMvDH8vsY1k Пасля навучання тайчы ў будыйскім манастыры, Далі, Кітай[/caption]

— А як бацькі адрэагавалі?

— Я казала бацькам, што планую падарожжа. Але не казала, што аўтастопам. Даведаўшыся, яны былі не рады. Але, убачыўшы фотаздымкі, супакоіліся. Наогул, каб дасягнуць паразумення з бацькамі, галоўнае — трымаць з імі сувязь і растлумачыць ім ясна, навошта табе зараз патрэбна гэтая вандроўка. Пасля падарожжа сапраўды пачынаеш верыць у лёс і дабрыню людзей.

Уладзімір ДРЫНДРОЖЫК

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.