Вы тут

Якія дакументы неабходна ўзяць з сабой, едучы на Святую зямлю


Ізраіль нарэшце завяршыў унутраныя працэдуры па адмене віз з нашай краінай. Цяпер гэтую дзяржаву можна наведаць без паходаў у пасольства і збору даведак. Але ці дастаткова аднаго білета на самалёт? Па словах Дзмітрыя Мірончыка, начальніка ўпраўлення інфармацыі — прэс-сакратара МЗС, некаторыя дакументы падарожніку ўсё ж трэба мець з сабой.

— Справа ў тым, што з адменай візавага рэжыму для ізраільскага боку кантроль уезду ў краіну пераносіцца, фактычна, з пасольства Ізраіля ў Мінску на мяжу, — адзначыў Дзмітрый Мірончык, — і яго будуць ажыццяўляць ужо непасрэдна пры ўездзе памежныя службы Ізраіля.

Менавіта ізраільскія міграцыйныя службы ўпаўнаважаны прымаць рашэнні аб дазволе альбо забароне на ўезд у сваю краіну замежным грамадзянам непасрэдна пры ажыццяўленні кантролю ў пунктах пропуску праз мяжу, у тым ліку на падставе асабістай гутаркі. Падчас яе высвятляецца адпаведнасць рэальных мэт паездкі і яе тэрмінаў.

— У сувязі з гэтым МЗС рэкамендуе грамадзянам Рэспублікі Беларусь дакладна тлумачыць характар паездкі (турыстычная, гасцявая, дзелавая) і называць тэрміны свайго знаходжання ў Ізраілі, — праінфармаваў прэс-сакратар дыпламатычнага ведамства. — Пры гэтым неабходна мець на ўвазе, што прадстаўнікі памежнай службы могуць запатрабаваць дакументальнае пацверджанне прадстаўленых звестак. У сувязі з гэтым рэкамендуецца мець пры сабе зваротныя білеты з фіксаванай датай, поліс медыцынскага страхавання, фінансавыя сродкі ў дастатковым аб'ёме (наяўная валюта, трэвел-чэкі, банкаўскія карткі).

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.