Вы тут

Небяспечная дарога


Снежнае надвор'е прынесла з сабой праблемы не толькі для камунальнікаў, але і для аўтамабілістаў. За пятніцу і выхадныя на тэрыторыі краіны адбылося 969 дарожна-транспартных здарэнняў. На жаль, 7 чалавек у іх загінулі, 52 атрымалі траўмы.

1-29

Адна з самых страшных аварый адбылася каля вёскі Шчомысліца, што ў Мінскім раёне. Нядзельным ранкам 29-гадовы жыхар Фаніпаля не справіўся з кіраваннем аўто на заснежанай дарозе. На пагібельны вынік паўплывала і тое, што на машыне былі ўстаноўлены шыны з недастатковай вышынёй пратэктара, кіроўца, па сутнасці, не меў права ездзіць на «лысай» гуме. Яго занесла. У выніку машына з'ехала на абочыну і збіла 46-гадовага мінчаніна, які ў момант інцыдэнту выйшаў са свайго аўтамабіля. Яго шпіталізавалі ў бальніцу, але выратаваць жыццё не атрымалася. І падобныя наезды на пешаходаў для гэтых выхадных былі нярэдкасцю. З 7 загінулых — 6 пешаходаў.

— Капрызлівае надвор'е ў выглядзе перападаў тэмпературы і рэзкай змены ападкаў робяць дарогу небяспечнай, — кажа Ганна Банадык, старшы інспектар па асаблівых даручэннях УДАІ МУС Беларусі. — У такі час усім удзельнікам дарожнага руху трэба выконваць меры бяспекі. Падчас моцных ападкаў па дарозе трэба рухацца з уключаным блізкім святлом фар, выбіраць бяспечную хуткасць і дыстанцыю, з асаблівай асцярожнасцю ехаць па мастах, эстакадах і паблізу пешаходных пераходаў. Самае галоўнае на слізкай дарозе — ніякіх рэзкіх рухаў: паскарэнняў, тармажэнняў, манеўраў. Варта дадаць, што ва ўмовах снегападаў і галалёдзіцы выкарыстанне веласіпедаў і мапедаў забаронена. Што тычыцца пешаходаў, не спрабуйце пераходзіць праезную частку па «зебры» перад транспартам, які рухаецца паблізу ад вас. Нават самы вопытны вадзіцель не здолее спыніць аўтамабіль імгненна. Тым больш на слізкай дарозе. Не лішнім будзе абазначыць сябе флікерамі. Нават у горадзе. Так кіроўцам будзе прасцей вас заўважыць.

Тарас ШЧЫРЫ

taras@zviazda.by

Фо­та Над­зеі Бу­жан

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.