Вы тут

Зноў крыўдзяць старых


Здаецца, зусім нядаўна ў Баранавічах пацярпелі даверлівыя пенсіянеры, якім махляры правялі датэрміновую «дэнамінацыю».

І вось новае паведамленне Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці: заведзены дзве крымінальныя справы. Да 83-гадовага гараджаніна ў кватэру пастукалася жанчына, якая назвала сябе супрацоўніцай газавай службы. Яна паўгадзіны «правярала» газавае абсталяванне, уважліва аглядала ўсе закуткі і нешта занатоўвала ў сшытачку. Потым развіталася з гаспадаром і пайшла. Калі ж дамоў вярнулася жонка пацярпелага, то пенсіянеры выявілі прапажу 15 мільёнаў рублёў.

Тым часам да 67-гадовай гараджанкі зайшлі дзве жанчыны, якія прадставіліся супрацоўніцамі Чырвонага Крыжа. Яны запэўнілі, што збіраюць звесткі пра адзінокіх састарэлых грамадзян, каб потым аказваць ім дапамогу. Пенсіянерка даверліва расказала пра сябе, але калі няпрошаныя госці сыходзілі, заўважыла, што на лесвіцы іх чакала яшчэ адна візіцёрка, якая, відаць, прыкрывала саўдзельніц. Няцяжка здагадацца, што ў пенсіянеркі прапалі зберажэнні. Іх сума складае каля 10 мільёнаў рублёў.

Афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Марына ДРАНЬКОВА яшчэ раз папярэджвае старых людзей аб тым, што нельга адчыняць дзверы выпадковым людзям, а іх дзецям-унукам, маладым суседзям варта зноў нагадаць пра гэта пажылым.

Святлана ЯСКЕВІЧ

yackevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».