Вы тут

Настрой — на максімум


Новая сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Азербайджана надасць дадатковы імпульс працэсу развіцця двухбаковага супрацоўніцтва.

Азербайджан заўсёды можа разлічваць на Беларусь, заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 лістапада на сустрэчы ў Мінску з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым, паведамляе БЕЛТА. «Мы помнім, як у цяжкі час вы падставілі нам плячо, не аглядваючыся прытым. І калі-небудзь можна ў нюансах гэта ўсё расказаць, як можна вырашаць пытанні дружалюбна на працягу некалькіх дзён, у тым ліку і з вялікімі фінансамі», — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы. «Мы заўсёды былі абавязковымі людзьмі. Вы ў гэтым яшчэ раз пераканаліся, — дадаў ён. — Але тым не менш я вам вельмі ўдзячны за падтрымку і дапамогу, асабліва ў цяжкі час».

1-37

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Азербайджану і народу гэтай краіны, каб пры ўсіх нягодах ён быў на вышыні і пераадолеў усялякія цяжкасці, калі ён з імі сутыкнецца. «І ведайце, што тут у вас ёсць сябры», — падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі. Кіраўнік беларускай дзяржавы нагадаў, што ў бакоў усталявалася практыка штогадовага абмену візітамі на вышэйшым узроўні. «Калі мы ўзяліся цесна за беларуска-азербайджанскія адносіны, у нас і таваразварот пайшоў, зніклі ўсялякія праблемныя палітычныя пытанні, у нас у асабістых адносінах — дай Бог, каб у мяне былі з кожным кіраўніком такія адносіны, — адзначыў беларускі лідар. — Мы настроены, і дамовіліся ў свой час, на максімум».

Прэзідэнт Беларусі звярнуў увагу на тое, што нават у цяжкі час у плане эканомікі дзве краіны захоўваюць таваразварот на ранейшым узроўні, хоць з іншымі дзяржавамі адбыўся значны спад у гандлі. «Мы зрабілі вялікі зачын, стварылі добры фундамент для нашых адносін», — падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Ільхаму Аліеву за ўсё тое, што азербайджанскі бок робіць для дзвюх краін, за супрацоўніцтва, якое падтрымліваецца ва ўсіх сферах. «У гэты няпросты для ўсяго свету, а для нас тым больш, час рады вітаць вас у Беларусі. Мне вельмі прыемна, калі вы прыязджаеце, наш аднадумца, мой вялікі сябар, у Беларусі гэта ведаюць, сябар наогул беларускага народа», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што ў Беларусі і Азербайджана абсалютна няма ніякіх насцярожанасцяў і закрытых тэм.

Аляксандр Лукашэнка з задавальненнем заўважыў, што ў цяперашняй няпростай абстаноўцы Беларусь і Азербайджан не дапусцілі прыкметнага зніжэння ўзаемнага таваразвароту. «Тым не менш час патрабуе ад нас хуткіх эфектыўных рашэнняў для нарошчвання эканамічнага ўзаемадзеяння, у тым ліку і на рынках трэціх краін», — лічыць кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што гэтая сустрэча на вышэйшым узроўні надасць дадатковы імпульс працэсу развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, напоўніць яго новым канкрэтным зместам. «Азербайджан быў і застаецца надзейным сябрам і партнёрам Беларусі, — падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы. — Мы высока цэнім нашу дружбу і гатовы гэтак жа шчыра і адкрыта садзейнічаць пашырэнню вашых інтарэсаў у Еўразійскім эканамічным саюзе, калі вам гэта будзе выгадна».

Грамадска-палітычная стабільнасць Беларусі — галоўны паказчык яе поспеху і таксама галоўны залог, што гэты поспех будзе прадоўжаны, заявіў кіраўнік азербайджанскай дзяржавы Ільхам Іліеў. Паводле яго слоў, у Азербайджане гэтаму вельмі рады. Ён падкрэсліў, што Беларусі ўдалося дабіцца гэтага ў няпросты час. «На эканамічны крызіс у многіх краінах накладаецца крызіс палітычны, у многіх краінах — ваенна-палітычны. Мы жывём у перыяд канфрантацыі, што дыктуе новы падыход да вырашэння міжнародных пытанняў», — адзначыў Прэзідэнт Азербайджана. Для Азербайджана Беларусь — дружалюбная, брацкая дзяржава, сказаў Ільхам Аліеў і выказаў упэўненасць, што пасля гэтага візіту двухбаковыя стасункі будуць развівацца яшчэ хутчэй. У гэтым кантэксце прэзідэнты выказалі цвёрды намер надаць беларуска-азербайджанскім адносінам дадатковую дынаміку. Перш за ўсё гэта датычыцца гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва. «Яшчэ раз падкрэсліваю, што паміж Мінскам і Баку няма нявырашаных і невырашальных пытанняў. Закрытых тэм для абмеркавання таксама няма. Мы былі і застаёмся надзейнымі стратэгічнымі партнёрамі», — заявіў Аляксандр Лукашэнка. «І нашы азербайджанскія сябры, нашы браты ў Азербайджане павінны ведаць, што ў Беларусі мы ўсё зробім для Азербайджана, на што мы здольныя. Мы заўсёды будзем помніць тую ролю, якую вы адыгралі ў адпаведныя цяжкія часы, падставіўшы нам плячо. Мы гэта добра помнім. І мы ўдзячны, заўсёды будзем гэтак жа падстаўляць сваё плячо азербайджанскаму народу, калі гэта спатрэбіцца», — падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.